Пітсбургскі ўніверсітэт
Пітсбургскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: University of Pittsburgh | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Pittsburgh |
Заснаваны | 1787 |
Студэнты | 32 277[1] і 31 924[2] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Пітсбург, Пенсільванія, ЗША |
Сайт | pitt.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пітсбургскі ўніверсітэт (англ.: University of Pittsburgh) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Пітсбург, штат Пенсільванія, ЗША.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт складаецца з 17 школ і каледжаў у гарадскім кампусе ў Пітсбурзе, дзе знаходзіцца адміністрацыя ўніверсітэта і пражывае і навучаецца каля 28 000 студэнтаў і аспірантаў. Пітсбургскі кампус плошчай 132 акра ўключае ў сябе розныя гістарычныя будынкі, якія з'яўляюцца часткай гістарычнага раёна Шэнлі-Фармз, у першую чаргу яго 42-павярховы цэнтральны будынак у стылі неаготыкі. Універсітэт таксама кіруе чатырма кампусамі ў Заходняй Пенсільваніі, размешчанымі ў Брэдфардзе, Грынсберзе, Джонстаўне і Цітусвіле.
Былыя і цяперашнія выкладчыкі і выпускнікі ўніверсітэта ўключаюць 6 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, 3 лаўрэатаў Пулітцэраўскай прэміі, 3 лаўрэатаў прэміі Акадэміі мастацтваў і навук, членаў Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук, 7 сенатараў ЗША, 3 міністраў ЗША і 5 губернатараў штатаў ЗША.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]Школы і каледжы
[правіць | правіць зыходнік]- Мастацтваў і навук
- Бізнесу
- Вылічальнай тэхнікі і інфармацыі
- Стаматалогіі
- Адукацыі
- Інжынерыі
- Агульных студый
- Здароўя і рэабілітацыі
- Права
- Медыцыны
- Сястрынскай справы
- Фармацыі
- Грамадскіх і міжнародных адносін
- Грамадскага здароўя
- Сацыяльнай работы
Рэгіянальныя кампусы
[правіць | правіць зыходнік]Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
- ↑ U.S. and Canadian 2022 NTSE Participating Institutions Listed by Fiscal Year 2022 Endowment Market Value, Change in Market Value from FY21 to FY22, and FY22 Endowment Market Values Per Full-time Equivalent Student (Excel) — National Association of College and University Business Officers, 2023. Праверана 22 мая 2023.
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.
- ↑ University of Pittsburgh // SHERPA/RoMEO Праверана 1 снежня 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пітсбургскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы