Антон Альгердавіч Рынейскі
Выгляд
Антон Альгердавіч Рынейскі | |
---|---|
Дата нараджэння | каля 1903 |
Дата смерці | 27 жніўня 1937 |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | археолаг, гісторык, краязнавец |
Месца працы |
Анто́н Альге́рдавіч Рыне́йскі (каля 1903 — 27 жніўня 1937, Менск, НКУС) — беларускі археолаг, гісторык, краязнавец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З 1927 года вывучаў археалагічныя помнікі Беларусі. У 1929—1937 гадах працаваў у Інстытуце гісторыі АН БССР. Даследаваў археалагічныя помнікі Палесся і Меншчыны эпохі бронзы і жалезнага веку, дрыгавіцкія курганы, гарадзішчы. На Койданаўшчыне даследаваў археалагічныя помнікі каля вёсак Грычына, Курганне і іншых.
Арыштаваны 19 мая 1937 года асобай нарадай пры НКУС БССР. Абвінавачваўся ў «шпіянажы на карысць Польшчы» і «ўдзеле ў шпіёнска-дыверсійнай дзейнасці Польскай арганізацыі ваеннай». 25 жніўня 1937 года асуджаны да найвышэйшай меры пакарання. Расстраляны ў Менску. Пасмяротна рэабілітаваны ў 1958 годзе.
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Разведачная археалагічная экспедыцыя // Наш край. Менск. 1929. № 8/9.
- Да археалагічнага вывучэння Беларусі // Наш край. Менск. 1929. № 11.
- Археалагічныя разведкі на р. Пціч // Працы секцыі археалогіі Інстытута гісторыі БелАН. Менск. 1932. Т. 3.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Валахановіч А. Рынейскі Антон Альгердавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 6. Кн. І. Мінск. 2001. С. 159.
- Рынейскі Антон Альгердавіч // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 42.
Катэгорыі:
- Нарадзіліся ў 1903 годзе
- Памерлі 27 жніўня
- Памерлі ў 1937 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Гісторыкі Беларусі
- Археолагі Беларусі
- Краязнаўцы Беларусі
- Расстраляныя ў СССР
- Рэпрэсаваныя ў БССР