Антон Кананчук
Антон Кананчук | |
---|---|
Род дзейнасці | грамадскі дзеяч |
Дата нараджэння | 20 ліпеня 1914 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 красавіка 1991 (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Жонка | Таццяна |
Член у |
Антон Кананчук (20 ліпеня 1914 — 13 красавіка 1991) — грамадскі дзеяч беларускай дыяспары ў ЗША.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 20 ліпеня 1914 г. у в. Патока Беластоцкага павета Гродзенскай губерні ў Расійскай імперыі (сёння Падляскае ваяводства, Польшча).
На пачатку Другой сусветнай вайны быў мабілізаваны ў Польскае Войска, трапіў у палон да немцаў.
Пасля вайны быў у польскім лагеры для перамешчаных асоб Гогенфельц, дзе пазнаёміўся з будучай жонкай Таццянай. У 1945 г. ажаніліся, былі ў беларускіх лагерах у Віндышбергердорфе і Розенгайме.
У 1951 г. разам жонкай выехаў у ЗША. Спачатку жыў у Нью-Ёрку, потым адным з першых беларусаў пасяліўся ў Кліўлендзе. Быў сябрам Беларуска-Амерыканскага задзіночання, уваходзіў у кіраўніцтва Кліўлендскага аддзела арганізацыі. Браў удзел у пабудове мясцовай царквы БАПЦ і цэнтра «Полацак». Быў старшынёй парафіяльнай рады БАПЦ.
Памёр 13 красавіка 1991 г. Пахаваны ў Кліўлендзе на беларускай частцы могілак Рыверсайд .
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гардзіенка, Н. Дзеячы беларускай паваеннай эміграцыі (біяграфічны даведнік) // Запісы БІНіМ. — 2014. — № 37.