Запісы БІНіМ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Запісы БІНІМ
Перыядычнасць: штогод
Мова: беларуская, англійская
Галоўны рэдактар: Томас Бэрд
Краіна: Flag of Belarus.svg Беларусь
Гісторыя выдання: 1952

«Запісы» — навуковы часопіс беларускай эміграцыі, орган Беларускага інстытута навукі і мастацтва.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

«Запісы» пачалі выдавацца ў 1952 г. ў Нью-Ёрку намаганнямі заснавальнікаў і супрацоўнікаў Беларускага інстытута навукі і мастацтва. У 19521954 гг. у ЗША ўбачылі свет 6 тамоў. Наступныя кнігі выдаваліся ў Мюнхене (ФРГ). Агулам у 19621970 гг. ў ФРГ выйшла 5 тамоў. У перыяд з 1974 да 1999 гг. «Запісы» зноў выдаваліся ў Нью-Ёрку. Тут падрыхтавана 12 нумароў. Пасля чарговага перапынку выданне «Запісаў» аднавілася ў 2002 г. як супольны нью-ёркска-мінскі праект. У 2018 г. пабачыў свет 39 выпуск альманаху «Запісы БІНіМ» (тэма нумару «Італійская мазаіка» ўключае ў сябе розныя праявы беларускай прысутнасці на Апенінах)[1].

Галоўныя рэдактары: Вітаўт Тумаш, Станіслаў Станкевіч, Томас Бэрд1983).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]