Перайсці да зместу

Антон Сяргеевіч Кушнір

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Антон Кушнір)
Антон Кушнір
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі
Поўнае імя Антон Сяргеевіч Кушнір
Спецыялізацыя фрыстайл[1]
Клуб «Дынама» (Мінск)
Нарадзіўся 13 кастрычніка 1984(1984-10-13) (40 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 176 см
Вага 66 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анто́н Сярге́евіч Кушні́р (нар. 13 кастрычніка 1984, Ровенская вобласць, Украінская ССР) — беларускі фрыстайліст, які выступае ў лыжнай акрабатыцы. Уладальнік Кубка свету 2009/2010 (выйграў 4 этапы з 6, адзін раз заняў другое месца і адзін раз трэцяе), сярэбраны прызёр агульнага заліку Кубка свету 2007 /2008, пераможца Кубка Еўропы-2004. Першы трэнер — Галіна Пятроўна Досава. З 2002 года жыве і трэніруецца ў Беларусі (у Мінску). Выступае за «Дынама» (Мінск).

Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2006 года і 2010 гадоў. На Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы, з’яўляючыся адным з галоўных фаварытаў турніру, у кваліфікацыі лідыраваў пасля першага скачку, але ў другім няўдала прызямліўся, у яго адшпілілася лыжа і ў выніку Кушнір паказаў толькі 21-ы вынік у другой спробе, не здолеўшы па суме 2 скачкоў прабіцца ў лік 12 фіналістаў.

Выйграў залаты медаль на Алімпіядзе-2014 у Сочы.

На Алімпійскіх гульнях 2018 у Пхенчхане Антон Кушнір не трапіў у фінал, яму прысудзілі агульнае 13-е месца. Пасля гэтага Аляксандр Лукашэнка накіраваў у адрас прэзідэнта Міжнароднага алімпійскага камітэта Томаса Баха прэтэнзіі з нагоды судзейства ў дачыненні да беларускага фрыстайліста.

Палітычныя погляды

[правіць | правіць зыходнік]

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[2][3].

Зноскі

  1. FIS database Праверана 26 красавіка 2022.
  2. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  3. Подписи. Праверана 8 снежня 2020.