Антон Маркавіч Гарбацэвіч
Антон Маркавіч Гарбацэвіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 лютага 1912 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1981 |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць | СССР |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі |
Антон Маркавіч Гарбацэвіч (13 лютага 1912, в. Залессе, Асіповіцкі раён — 1981) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966)[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Пачатковую адукацыю атрымаў у вясковага настаўніка. Батрачыў на заможнанага селяніна, быў сельскім пастушком[2].
З 1927 года працаваў на Ялізаўскім шклозаводзе, з 1930 г. — на торфапрадпрыемстве «Татарка»[2].
У 1936 г. прызваны ў Чырвоную Армію. Закончыў палкавую школу, набыў ваенную спецыяльнасць сувязіста, атрымаў званне старшыны[2]. У верасні 1939 г. прымаў удзел у вызваленні Заходняй Беларусі, у Савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнах. Ваяваў на Паўночна-Заходнім фронце[1].
Пасля вайны працаваў на торфапрадпрыемстве «Татарка» Асіповіцкага раёна[2]. У 1960-72 слесар механічнага цэха[1]. Брыгада на чале з ім працавала паспяхова i творча, уносячы эфектыўныя змяненні ў канструкцыю машын па здабычы торфу[2].
За значныя поспехі ў выкананні сямігадовага плана па развіццю тарфяной прамысловасці[1] 29 чэрвеня 1966 г. Указам Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР яму прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы[2].
А. М. Гарбацэвіч памёр у 1981 годзе[2].
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Вызначыліся працай // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Асіповіцкага раёна / галоўны рэдактар У. І. Лемяшонак. — Мінск, 2002. — С. 610.
- Горбацевич Антон Маркович // Гордость и слава Могилевщины : в 2 ч. / под редакцией А. Т. Глаза. — Могилев, 2005 — Ч. 2. — С.118.