Ялізава
Рабочы пасёлак
Ялізава
| ||||||||||||||||||||||||||||
Ялі́зава[3] (трансліт.: Jalizava, руск.: Елизово) — рабочы пасёлак у Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Знаходзіцца на рацэ Бярэзіна. За 28 км на паўночны ўсход ад Асіповічаў, за 106 км ад Магілёва. Чыгуначная станцыя Ялізава на лініі Асіповічы—Магілёў. Насельніцтва 2484 чал. (2017)[4].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У XIX стагоддзі быў пабудаваны палац, і закладзены маёнтак, які атрымаў назву Ялізава ад імя ўладальніцы Лізаветы Велікапольскай. У 1900 годзе сфарміраваўся пасёлак. У 1901—1916 гадах ва ўрочышчы Ялізава дзейнічаў Ялізаўскі лесапільны завод.
У пачатку XX стагоддзя ў Свіслацкай воласці Бабруйскага павета. З 1924 года ў Свіслацкім, з 1931 года ў Асіповіцкім раёнах. З 27 верасня 1938 года — рабочы пасёлак[5]. У час Вялікай Айчыннай вайны акупіравана захопнікамі з чэрвеня 1941 года да 29 чэрвеня 1944 года[5]. З 1962 года ў Бабруйскім, з 1965 года ў Асіповіцкім раёнах.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- 1897 — 0,1 тыс. чал.
- 1989 — 3438 чал.
- 1995 — 3,4 тыс. чал.[5]
- 2009 — 2672 чал. (перапіс)
- 2016 — 2491 чал.[6]
- 2017 — 2484 чал.[4]
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
- СЗАТ «Шклозавод Ялізава» (найбуйнейшы ў краіне вытворца шклотары).
- Прадпрыемствы харчовай прамысловасці.
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Геральд Баляслававіч Асвяцінскі (1932—2006) — беларускі тэатральны дзеяч
- Людміла Паўлікава (нар. 1952, у дзявоцтве Хейдарава) — беларуская пісьменніца
- Аляксандр Віктаравіч Багдановіч (нар. 1982) — беларускі вясляр на каноэ.
- Андрэй Віктаравіч Багдановіч (нар. 1987) — беларускі вясляр на каноэ.
- Уладзімір Піліпавіч Сцепанчук (1928—1981) — беларускі спецыяліст у галіне энергетычнага машынабудавання і цеплаэнергетыкі.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ а б в Беларусь, 1995
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Елизово // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9;
- Ялізава // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 788. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 23, 24. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ялізава
Геаграфічныя звесткі па тэме Ялізава на OpenStreetMap