Перайсці да зместу

Антон Станіслававіч Кулісевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антон Станіслававіч Кулісевіч
старшыня Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта[d]
з верасень 2011
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
з 2024

Нараджэнне 1967
Адукацыя
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі»

Антон Станіслававіч Кулісевіч (нар. 1967, в. Плябанаўцы, Бераставіцкі раён, Гродзенская вобласць) — работнік раённага кіравання ў Беларусі.

Нарадзіўся ў 1967 годзе ў вёсцы Плябанаўцы Бераставіцкага раёна. Паляк. Адукацыя вышэйшая. Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут у 1990 годзе па спецыяльнасці «агранамія».

Пасля заканчэння інстытута з 1991 года працаваў у Бераставіцкім раёне ў калгасе імя 22 з’езда КПСС (калгас «Беларусь», СВК «Падгорны») на пасадах: старэйшага агранома, галоўнага агранома, намесніка старшыні.

У 2006 годзе быў назначаны першым намеснікам старшыні Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання.

Са жніўня 2010 года працаваў першым намеснікам старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

З верасня 2011 года і па цяперашні час з’яўляецца старшынёй Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта.

Скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Кіраванне аграпрамысловым комплексам»[1].

У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Гродзенскай пагранічнай № 53. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы[1].

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі медалямі[1].

Жанаты, мае дзве дачкі[1].