Перайсці да зместу

Антуан Мінар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антуан Мінар
Нараджэнне 1505[1]
Смерць 1559[1]

Антуан Мінар (лац.: Antonius Minardus[3], фр.: Antoine Minard; каля 1505—1559) — французскі праўнік.

Сын генеральнага скарбніка. Паводле настаўлення бацькі пайшоў у адвакатуру. Яшчэ даволі маладым пачаў працаваць адвакатам у Парыжы і да такой ступені вызначыўся сваім красамоўем і ведамі, што Францыск I прызначыў яго генеральным адвакатам у Палаце аўдытараў у 1535 годзе і прэзідэнтам à mortier Парыжскага парламента ў 1544 годзе.

У 1553 годзе стаў куратарам і саветнікам Марыя Сцюарт. У запале сваёй прыхільнасці да каталіцтва зрабіў сябе прыладай помсты Генрыха II супраць пратэстантаў. Гэтая гарачая ўпартасць каштавала жыцця: Мінара забілі стрэлам з пісталета, калі ён выходзіў уначы з палаца.

Менавіта з нагоды гэтага забойства парламент Францыі выдаў пастанову, вядомую як «minarde», у якой гаварылася, што слуханні мусяць сканчацца да ночы.

Зноскі

  1. а б Catalog of the German National Library Праверана 31 мая 2020.
  2. Catalog of the German National Library Праверана 10 чэрвеня 2020.
  3. Minard, Antoine, Deutsche Biographie