Антыведута Граматыка
Антыведута Граматыка | |
---|---|
Дата нараджэння | каля 1571[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 красавіка 1626[3] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Антыведута Граматыка; італ.: Antiveduto Gramatica; 1571, Рым — 1626, там жа) — італьянскі жывапісец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Рыме. Па сведчаннях Джавані Бальёне , сваё імя («Антыведута» — «меркаваны») мастак атрымаў дзякуючы таму, што бацька чакаў яго хутчэйшага нараджэння, калі знаходзіўся на шляху паміж Сіенай і Рымам.
Рым стаў галоўным горадам у жыцці і кар’еры мастака. Антыведута быў ахрышчаны, тут вучыўся пад кіраўніцтвам мастака Джавані Даменіка Анджэліні, які навучыў яго мастацтву мініяцюры. Па сведчаннях сучаснікаў, ён меў мянушку «Вялікая галава», паколькі спецыялізаваўся на малюнку галоў знакамітых сучаснікаў. Мастак П’етра Белоры згадвае аб тым, што на працягу некалькіх месяцаў у яго майстэрні працаваў Караваджа, уплыў маляўнічай манеры якога прыкметны ў некаторых працах Граматыкі. Абодва мастакі тварылі пад заступніцтвам кардынала Франчэска дэль Монтэ і маркіза Вінчэнца Джусцініяні .
У 1593 годзе Граматыка стаў членам рымскай Акадэміі Святога Лукі, а ў 1624 годзе ўзначаліў яе. На працягу сваёй творчай кар’еры майстар мещ шмат заказаў ад прыватных кліентаў у Рыме, а таксама ў Іспаніі.
Мастак памёр у Рыме ў 1626 годзе.
Зноскі
- ↑ Art UK — 2003. Праверана 16 кастрычніка 2015.
- ↑ Antiveduto Gramatica
- ↑ а б в Cannatà R. GRAMMATICA, Antiveduto // Dizionario Biografico degli Italiani — 2002. — Vol. 58. Праверана 23 мая 2021.
- ↑ mutualart.com — 2008.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мировое искусство (Мастера итальянского Возрождения) / Сост. И. Г. Мосин. — СПб ООО «СЗКЭО „Кристалл“», 2006. — 160 с. ил. (руск.)