Акадэмія Святога Лукі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Акадэмія Святога Лукі
Acc.San Luca Rop.jpg
Заснаваны:

1577

Сайт:

accademiasanluca.it

Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Акадэмія святога Лукі (італ.: Accademia di San Luca) — аб'яднанне мастакоў, створанае ў Рыме па ініцыятыве Папы Рымскага Рыгора XIII і адкрытае ў 1593 годзе вядомым мастаком Федэрыка Цукара і кардыналам Федэрыка Барамеа. Працягвала традыцыі сярэдневяковых гільдый Святога Лукі.

Акадэмія атрымала сваю назву па імі святога евангеліста Лукі, які паводле падання напісаў карціну, на якой была намалявана Маці Божая з немаўлём, і лічыўся святым заступнікам мастакоў. Першым прэзідэнтам новага таварыства стаў таксама Федэрыка Цукара. Займаючы гэту пасаду, ён распрацаваў новыя правілы выкладання мастацтваў, рэфарміраваўшы гэту вобласць педагогікі. Акрамя Цукара, сярод заснавальнікаў Акадэміі Св. Лукі ўваходзіў таксама і Джыралама Муцыяна.

Гверчына, Евангеліст Лука, які малюе Дзеву Марыю

Рымская Акадэмія Святога Лукі арганізоўвалася па ўзоры першай мастацкай Акадэміі ў Італіі — створанай у Фларэнцыі ў 1563 годзе вялікім герцагам Козіма I Медычы Accademia del Disegno, і выкарыстоўвала падобную да фларэнційскай навучальную праграму. У 1607 годзе Цукара выпускае сачыненне Думкі пра жывапіс, скульптуры і архітэктуры («Idea de’pittori scultori ed architetti»), якое стала мастацка-тэарэтычнай асновай для выкладання мастацтваў.

Праз цудоўна пастаўлены навучальны працэса і арганізацыю выставак, Акадэмія Св. Лукі стала паважаным узорам для тагачасных мастацкіх акадэмій. У 1635 годзе, пад патранажам папы Урбана VIII, яна была канчаткова зацверджана ў сваіх правах і статусе. Яе членамі была большасць вядомых італьянскіх і многія замежныя мастакі.

На працягу XVII стагоддзя Акадэмія Святога Лукі дамаглася ўзмацнення свайго ўплыву на развіццё мастацкага жыцця ў Італіі, а таксама павышэння аўтарытэту сваіх членаў. Паміж радавымі жывапісцамі накшталт Андрэа Сакі і «акадэмікамі» (як, напрыклад, П'етра да Картона) здараліся сваркі і звады.

У 1872 годзе Accademia di San Luca была ператворана ў Каралеўскую акадэмію, а ў 1948 — у Нацыянальную акадэмію Св. Лукі (Accademia Nazionale di San Luca). Размешчана яна цяпер у Рыме на плошчы Акадэміі дзі Сан-Лука (Piazza dell’Accademia di San Luca), у палацца Карпенья (Palazzo Carpegna), пабудаваным у XVI стагоддзі.

Акадэміі Святога Лукі належыць карцінная галерэя з палотнамі і скульптурамі ў духу класіцызму і акадэмізму, і сярод іх каля 500 партрэтаў. Тут жа — цудоўны збор твораў графікі і малюнкаў.

Прэзідэнты акадэміі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]