Антыкапіталізм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Антыкапіталізм - шырокі спектр рухаў, ідэй і падыходаў, якія выступаюць супраць капіталізму. Антыкапіталісты, у строгім сэнсе гэтага слова, гэта тыя, хто хочуць цалкам замяніць капіталізм іншай сістэмай.

Аднак ёсць таксама ідэі, якія можна ахарактарызаваць як часткова антыкапіталістычныя, у тым сэнсе, што яны толькі хочуць замяніць або адмяніць некаторыя аспекты капіталізму, а не ўсю сістэму.

Гісторыя вызначэння

Антыкапіталістычныя ідэі развіваліся адначасова з ростам капіталістычнай сістэмы.

Антыкапіталізм атрымаў імклівае развіццё ў сярэдзіне 19-га стагоддзя, а менавіта пасля крызісу 1857 года. Пасля крызісу была заснавана "Міжнароднае таварыства працоўных", якое актыўна падтрымлівала ідэі па барацьбе працоўных за свае правы.

У 1871 годзе, пасля паразы ў французскай рэвалюцыі, адбыўся раскол паміж марксістамі і анархістамі, вакол метадаў процідзеяння капіталізму: марксісты лічылі неабходным ўдзельнічаць у выбарах, у той час як анархісты лічылі, што ўдзел у выбарах нічога не дасць.

Ідэалогіі і капіталізм

Анархізм

Анархісты выступаюць за поўную адмену дзяржавы. Многія анархісты (у тым ліку прыхільнікі левага анархізму, сацыяльнага анархізму і камуністычнага анархізму) супраць капіталізму на той падставе, што ён цягне за сабой сацыяльнае панаванне (праз няроўнасць у размеркаванні багацця) адных людзей над іншымі. Некаторыя формы анархізму выступаюць супраць капіталізму ў цэлым, падтрымліваючы пры гэтым некаторыя прынцыпы капіталізму, такія як рынкавасць эканомікі, а некаторыя нават прыватную ўласнасць.[1]

Антыглабалізм

Антыглабалісты лічаць, што цяперашняя мадэль глабалізацыі сфармаваная пад заступніцтвам сусветнага капіталу і вядзе за сабой:

  • Разрыў у даходах, узроўні спажывання, здароўя, адукацыі ў краінах «залатога мільярда» і «трэцяга свету».
  • Недапушчальныя ўмовы для работнікаў нізкай кваліфікацыі транснацыянальных карпарацый.
  • Дамінаванне масавай поп-культуры, падаўленне свабоднай творчасці, «стандартызацыя розумаў»
  • Спажывецкае і драпежніцкія стаўленне да прыроды, спроба «абыходу» экалагічных праблем, вываз брудных вытворчасцей у краіны «трэцяга свету»
  • Панаванне ідэалогіі нэалібэралізму

Іслам

Іслам забараняе крэдытаванне.[2]

Марксізм

Марксісты выступаюць за змену капіталістычнай сістэмы іншай - камуністычнай сістэмай. Змена павінна ісці праз сацыялістычную рэвалюцыю, усталяванне сацыялізму і эвалюцыйнага пераходу да камунізму.[3]

Антыкапіталізм сёння[правіць | правіць зыходнік]

Сёння антыкапіталізм дзеліцца на тры асноўныя плыні:

Зноскі