Антыяўрэйскія хваляванні на Паўночным Каўказе (2023)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антыяўрэйскія хваляванні на Паўночным Каўказе
Дата з 28 па 30 кастрычніка 2023
Месца Дагестан, Кабардына-Балкарыя, Карачаева-Чаркесія
Прычыны ізраільска-палесцінскі канфлікт
Статус працягваецца
Страты
Арыштавана60 удзельнікаў атакі на аэрапорт Махачкалы[1]

У канцы кастрычніка 2023 года ў Рэспубліцы Дагестан і ў Карачаева-Чаркесіі пачаліся пратэсты, выкліканыя нецярпімасцю да яўрэяў. Хваляванні адбыліся на фоне чарговай эскалацыі ізраільска-палесцінскага канфлікту. Падставай для выступленняў паслужыў фэйк аб прыездзе бежанцаў з Ізраіля[2].

Храналогія[правіць | правіць зыходнік]

28 кастрычніка[правіць | правіць зыходнік]

Жыхары Хасавюрта сабраліся каля гасцініцы «Фламінга» з-за чутак, што ў ёй нібыта прысутнічаюць грамадзяне Ізраіля[3]. Нагодай паслужыла відэа, дзе ўбачылі яўрэя, які ішоў каля гасцініцы ў кіпе[4]. Натоўп пачаў кідаць у будынак камяні і крычаць «Алаху Акбар»[3]. Паліцыя дазволіла пратэстоўцам праверыць гасцініцу, каб пераканацца, што яна «вольная ад яўрэяў»[3]. Пасля гэтага адміністрацыяй гатэля было вывешана паведамленне, што яўрэяў у будынку няма і ім уваход у яе забаронены[2].

У г. Чаркеск прайшоў антысеміцкі мітынг з удзелам каля 500 чалавек[5] і патрабаваннем «выселіць этнічных яўрэяў». З натоўпу гучалі заклікі да пагромаў[6].

29 кастрычніка[правіць | правіць зыходнік]

У аэрапорт Махачкалы ў сувязі з прылётам самалёта з Тэль-Авіва прыбылі каля тысячы пагромшчыкаў[7], якія захапілі паветраную гавань і выйшлі на ўзлётную паласу[8]. На месцы падзей неаднаразова была стральба[9][10]. Пратэстоўцы правяралі машыны ў пошуках яўрэяў, а над аэрапортам паднялі палесцінскі сцяг[11]. Дзясяткі людзей атрымалі раненні, уключаючы супрацоўнікаў паліцыі[12]. Аэрапорт быў разгромлены і абкрадзены пагромшчыкамі[9]. Да паветранай гавані прыйшлося сцягваць ваенную тэхніку[9].

У г. Нальчык пагромшчыкі падпалілі Яўрэйскі рэлігійны нацыянальна-культурны абшчынны цэнтр, які знаходзіўся ў стадыі будаўніцтва, а на сцяне напісалі: «смерць яхудам» («яхуд» на арабскай азначае «яўрэй»[13]).

30 кастрычніка[правіць | правіць зыходнік]

У Махачкале прайшла акцыя ў падтрымку Палесціны, якую разагналі[1]. У Чаркеску перад будынкам урада Карачаева-Чаркесіі прайшоў антысеміцкі мітынг. У ім прынялі ўдзел некалькі соцень чалавек[14]

Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

Інфармацыю пра антысеміцкія акцыі доўгі час ігнараваў шэраг дзяржаўных расійскіх СМІ[15].

Пасля захопу аэрапорта Махачкалы ўладам РФ давялося стварыць аператыўны штаб і прызначыць яго кіраўніком Сяргея Мелікава[9]. Гэта стала першым выпадкам пасля Чачэнскай вайны, калі ўрад цалкам страціў кантроль над аэрапортам у буйным горадзе краіны[7]. Упраўленне СК па Дагестану ўзбудзіла крымінальную справу па артыкуле аб арганізацыі масавых беспарадкаў (частка 1 артыкула 212 КК)[16].

Афіцыйны Тэль-Авіў заклікаў Маскву абараніць расійскіх яўрэяў[17].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Встречая воображаемых «беженцев». Краткая хроника антисемитских выступлений на Северном Кавказе
  2. а б «Евреям вход запрещен»: антисемитские митинги охватили Северный Кавказ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2023. Праверана 30 кастрычніка 2023.
  3. а б в В Дагестане толпа пришла к отелю из‑за слухов о евреях в нём
  4. В аэропорту Махачкалы толпа людей останавливает машины и проверяет документы в поисках граждан Израиля. Досматривают даже автозаки
  5. Антисемитские инциденты на Северном Кавказе
  6. Евреям вход воспрещён: антисемитские акции вспыхнули на Северном Кавказе
  7. а б Под Махачкалой до тысячи человек захватили аэропорт с прибывшим рейсом из Израиля
  8. В аэропорту Махачкалы из-за прилета рейса из Тель-Авива собрались сотни людей. Они проверяют машины, выезжающие с территории
  9. а б в г Беспорядки в Махачкале — из-за прибытия рейса из Тель-Авива Толпа людей прорвалась к самолёту. Аэропорт закрыт. Онлайн «Медузы»
  10. На взлетно-посадочной полосе в махачкалинском аэропорту слышна стрельба. Полиция пытается разогнать протестующих
  11. Аэропорт Махачкалы временно закрыли из-за проникновения неизвестных лиц
  12. Минздрав РД
  13. Поджог культурного центра и массовые митинги: в России призывают изгнать евреев из страны
  14. «Евреев выгнать, палестинцев усыновлять» — антисемитский митинг ещё в одном российском регионе
  15. Захват аэропорта Махачкалы в ходе антисемитской акции. Главное
  16. Антисемитские выступления на Северном Кавказе
  17. "Russian security forces remove pro-Palestinian protesters from Dagestan airport". Reuters [англійская]. 30 October 2023. Праверана 30 October 2023.