Перайсці да зместу

Аншыета

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Аншыета
Anchieta
20°48′19″ пд. ш. 40°38′55,50″ з. д.HGЯO
Краіна  Бразілія
Гісторыя і геаграфія
Першая згадка 1561
Ранейшыя назвы Рэрытыба, Віла-Нова-ды-Беневентэ
Горад з 1887
Плошча 411,898 км²
Вышыня цэнтра 2 м
Часавы пояс UTC-3, летам UTC-2
Насельніцтва
Насельніцтва 28736 чалавек (2018)
Афіцыйная мова партугальская мова
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 28

anchieta.es.gov.br (парт.)
Паказаць/схаваць карты
Аншыета (Бразілія)
Аншыета
Аншыета

Аншые́та (парт.: Anchieta) — горад у бразільскім штаце Эспірыту-Санту. Насельніцтва (2018 г.) — 28 736 чалавек.

Аншыета была заснавана ў 1561 г. як езуіцкая місіянерская вёска для індзейцаў тупі пад назвай Рэрытыба. У ёй правёў свае апошнія гады знакаміты езуіцкі пісьменнік і даследчык Жазэ ды Аншыета. Пасля выгнання езуітаў з партугальскіх валоданняў у 1759 г. вёска атрымала назву Віла-Нова-ды-Беневентэ.

У 1887 г. населены пункт набыў статус горада і сучасную назву. У канцы XIX — пачатку XX яго насельніцтва значна вырасла дзякуючы іміграцыі з Італіі.

Аншыета — адзін з турыстычных цэнтраў Эспірыту-Санту. У гарадской эканоміцы пераважае сфера паслуг. Многія гараджане — уладальнікі сельскагаспадарчых надзелаў у ваколіцах, займаюцца жывёлагадоўляй, вырошчваннем рысу, гародніны і бананаў.