Аніка Фалькенгрэн
Аніка Фалькенгрэн | |
---|---|
шведск.: Annika Falkengren (Bolin) | |
![]() | |
Дата нараджэння: | 12 красавіка 1962[1][2] (61 год) |
Месца нараджэння: | |
Грамадзянства: | |
Адукацыя | |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Аніка Фалькенгрэн, народжаная Болін (шведск.: Annika Falkengren (Bolin); нар. 12 красавіка 1962 года) ― шведская банкір, адна з сямі кіруючых партнёраў банка Lombard Odier & Co. Прафесійную кар’еру яна пачала ў 1987 годзе ў Skandinaviska Enskilda Banken, дзе дайшла да пасады прэзідэнта і генеральнага дырэктара ў 2005 годзе, і заставалася на ёй да 2017 года. За сваю кар’еру яна займала розныя пасады членаў савета дырэктараў і атрымлівала мноства ўзнагарод, у прыватнасці, неаднаразова была адзначана Fortune адной з самых магутных жанчын глабальнага бізнесу[3].
Ранняе жыццё і адукацыя[правіць | правіць зыходнік]
Аніка Фалькенгрэн нарадзілася 12 красавіка 1962 года у Бангкоку, дзе яе бацькі знаходзіліся ў якасці дыпламатаў Міністэрства замежных спраў Швецыі.[4] Нарадзіўшыся ў дыпламатычнай сям’і, яе пачатковыя гады характарызаваліся частымі пераездамі. Яна вярнулася ў Швецыю, каб вучыцца ў школе-інтэрнаце Sigtunaskolan Humanistiska Läroverket, і пасля гэтага працягвала вышэйшую адукацыю ў Стакгольмскім універсітэце, дзе ў 1987 годзе атрымала ступень бакалаўра дзелавога адміністравання і эканомікі[5][6].
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Фалькенгрэн прыйшла ў SEB у 1987 годзе непасрэдна з універсітэта ў рамках банкаўскай праграмы навучання выпускнікоў[7]. Гэта была першая прыступка на яе доўгай кар’еры ў SEB, за якаю яна займала розныя кіруючыя пасады і абавязкі больш за 30 гадоў, і завяршылася тым, што ў 2005 годзе яна заняла пасаду кіраўніка Банка ў якасці прэзідэнта і генеральнага дырэктара SEB, я знаходзілася на ёй да ліпеня 2017 года[8]. За ўвесь час яна паспела ўзначаліць аддзел гандлю і збыту з фіксаваным прыбыткам, аддзел гандлю і рынкаў капіталу; і аддзел карпарацый і інстытуцый, да таго, як была прызначана Саветам SEB 10 лістапада 2005 года на пасаду пераемніка Ларса Тунела, які сышоў ва Сусветны банк[9][10].
У жніўні 2017 года Аніка Фалькенгрэн далучылася да Lombard Odier у якасці кіруючага партнёра[11]. Сярод яе абавязкаў сёння ― карпаратыўная ўстойлівасць групы, сустаршынёй якой яна з’яўляецца разам са старэйшым кіруючым партнёрам групы Патрыкам Одыерам, а таксама рызыкі, маркетынг і камунікацыі[12].
Аніка Фалькенгрэн была членам саветаў і назіральных саветаў, у прыватнасці, Securitas, Munich Re, Scania і Volkswagen . Яна таксама працавала членам савета, а затым старшынёй Шведскай асацыяцыі банкіраў[13]. У цяперашні час яна з’яўляецца членам Каралеўскай шведскай акадэміі інжынерных навук і з’яўляецца членам савета Mentor і IMD Foundation[14].
Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]
Шведскі дзелавы часопіс Veckans Affärer назваў яе адной з самых магутных жанчын у шведскім бізнэсе ў 2005 і 2013 гадах[15] У 2006 годзе Financial News Online паставіў яе на 68-е месца сярод «100 самых уплывовых людзей на еўрапейскіх рынках капіталу».[16]. У 2012 годзе Euro Finance Group узнагародзіла Аніку Фалькенгрэн узнагародай Еўрапейскага банкіра года[17]. Fortune неаднаразова ўваходзіў яе ў лік 10 самых магутных жанчын у сусветным бізнэсе, з’яўляючыся трэцяй па магутнасці жанчынай у Еўропе, Блізкім Усходзе і Афрыцы ў 2015 годзе[18][19].
Зноскі
- ↑ Annika Falkengren // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Davos 2014 Participant List
- ↑ http://investing.businessweek.com/research/stocks/people/person.asp?personId=20629078&ticker=SEBA:SS
- ↑ Annika Falkengren: banking survivor with a trader's gut instincts . Праверана 14 лістапада 2019.
- ↑ Det stormar på nytt kring Sigtunaskolan . Праверана 14 лістапада 2019.
- ↑ Annika Falkengren: "Välj rätt företag och rätt chef"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2019. Праверана 14 лістапада 2019.
- ↑ Annika Falkengren (9 October 2013).
- ↑ Annika Falkengren steps down as SEB chief executive (англ.) (16 студзеня 2017).
- ↑ TT. SEB-chefen rensar i lyxen(шведск.) (2 красавіка 2012).
- ↑ SEB - Pressmeddelanden (10 лістапада 2005).
- ↑ Lombard Odier Partners Trade Jobs . Праверана 14 лістапада 2019.
- ↑ Annika Falkengren: "Lombard Odier voulait bénéficier d'un point de vue extérieur" . Праверана 14 лістапада 2019.
- ↑ Annika Falkengren B.Sc. . Businessweek. Праверана 4 February 2013.«Annika Falkengren B.Sc».
- ↑ Annika Falkengren . European CEO. Праверана 15 January 2013.
- ↑ Nr. 6 - Annika Falkengren .
- ↑ «The Financial News 100 most influential people in European capital markets Архівавана {{{2}}}.», Financial News Online, undated.
- ↑ Schwedin Annika Falkengren ist Europas Banker des Jahres .
- ↑ 50 Most Powerful Women in Business 2010: The Global 50 - FORTUNE .
- ↑ Annika Falkengren .
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]