Анікіта Пятровіч Хатулёў
Анікіта Пятровіч Хатулёў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1871 |
Дата смерці | 1941 ці 1942 |
Род дзейнасці | мастак |
Вучоба | |
Уплыў на | Міхаіл Мацвеевіч Філіповіч |
Анікіта Пятровіч Хатулёў (руск.: Аникита Петрович Хотулёв; 1871—1942)[1] — жывапісец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1871 г. Вучыўся ў майстэрні маскоўскага іканапісца Ц. І. Цюрына, затым у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства[1]. Атрымаў два малыя сярэбраныя медалі[2]. У 1896—1900 гадах вучыўся ў Вышэйшым мастацкім вучылішчы пры Імператарскай Акадэміі мастацтваў у Санкт-Пецярбургу[3]. Атрымаў 2 лістапада 1900 г. званне мастака за карціну «Правінцыйная дапамога»[2].
Загадваў мастацкімі курсамі Таварыства рускіх мастакоў[4], дзе вучыўся ў 1918—1919 гг. М. М. Філіповіч[3]. Працаваў рэдактарам-мастаком ў штотыднёвым мастацка-сатырычным часопісе «Светает». Другі нумар часопіса быў канфіскаваны паліцыяй, а Хатулёў аштрафаваны[4].
Памёр у 1941[3] ці 1942 годзе[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Як мастак быў схільны да завостранай характарыстыкі мадэлі і жывапіснай нязмушанасці[3]. Вядомы ягоны партрэт беларускага дзеяча Івана Іванавіча Луцкевіча (1914), які захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.
Выгляд
[правіць | правіць зыходнік]Мастак Васіль Якаўлеў так апісваў Хатулёва пры першай сустрэчы[5]:
Гаспадар, Анікіта Пятровіч Хатулёў, вітаў нас клапатліва і ласкава. Невялікага росту, з шырокай барадой і хітра прыжмуранымі вочкамі, ён чымсьці нагадаў мне расстрыжанага папа.
Арыгінальны тэкст (руск.)
Хозяин, Аникита Петрович Хотулев, приветствовал нас хлопотливо и ласково. Небольшого роста, с широкой окладистой бородой и хитро прищуренными глазками, он чем-то напомнил мне расстриженного попа.
|
Зноскі
- ↑ а б в Николай Степанович Сазонов. Записки уральского художника — Художник РСФСР, 1966
- ↑ а б Аникита Петрович Хотулев. Россия. 1871−1941
- ↑ а б в г «И дольше века…». Выстаўка твораў мастакоў-юбіляраў
- ↑ а б Такая удивительная Лиговка / Векслер А. Ф., — 2012 — c. 591 — ISBN 978-5-227-04037-4.
- ↑ Мое призвание / В. Н. Яковлев; [Сост. и авт. вступит. статьи чл. кор. Акад. наук СССР заслуж. деятель искусств РСФСР А. А. Сидоров]. — М. : Изд-во Акад. художеств СССР, 1963. — 301 с., 20 л. ил. : ил ; 22 см. — 17000 экз. экз.. — 2,25 р.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх