Анісіфор (апостал з 70)
Выгляд
Анісіфор | |
---|---|
стар.-грэч.: Ὀνησιφόρος | |
![]() | |
Дата нараджэння | I стагоддзе |
Месца нараджэння | |
Месца смерці | |
Член у |
Анісіфо́р (стар.-грэч.: Ὀνησιφόρος, лац.: Onesiphorus) — паводле біблейскага падання, адзін з 70 меншых апосталаў, якія прынялі хрысціянства ад вярхоўнага апостала Паўла.
Родам з Эфеса. Служыў епіскапам у Калафоне паблізу Эфеса, і ў Кесарыі, але невядома якой — Філіпавай, Палесцінскай, ці Кападакійскай. Калі даведаўся, што апостал Павел знаходзіцца ў Рыме, паехаў туды і знайшоў таго ў турме, куды Павел трапіў па загадзе Нерона, падтрымліваў і суцяшаў яго. Анісіфор загінуў у горадзе Парыіі на беразе Гелеспонта (праліў Дарланелы), куды накіраваўся са сваім рабом для пропаведзі хрысціянства. Там за адмову ўскурыць фіміям ідалам яго спачатку высцебалі розгамі, а потым прывязалі да конскага хваста і цягалі па зямлі пакуль не памёр.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 188. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.