Апанас Вінцэнтавіч Ярушэвіч
Апанас Вінцэнтавіч Ярушэвіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1867 |
Дата смерці | не раней за 1918 і не пазней за 1924 ці 1924[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, педагог, мовазнавец |
Навуковая сфера | Гісторыя Беларусі, Беларуская мова |
Месца працы | |
Навуковая ступень | магістр |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Платон Жуковіч |
Узнагароды | грашовая прэмія спецыяльнай камісіі выкладчыкаў Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі за добрую навуковую працу |
Апанас Вінцэнтавіч Ярушэвіч — беларускі грамадскі дзеяч, гісторык, педагог. Адзін з прадстаўнікоў школы «заходнерусізму».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям'і псаломшчыка Літоўскай праваслаўнай епархіі Вінцэнта Ярушэвіча, які жыў у Віленскай губерні. Відавочна, першыя ўрокі ён атрымаў у бацькоўскім доме і ў адной з царкоўна-прыходскіх школ. Далей вучыўся ў Віленскім духоўным вучылішчы (1877—1881), Літоўскай духоўнай семінарыі (1881—1888). Апошнюю скончыў выдатна — па першым разрадзе — і быў накіраваны ў Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію. Скончыўшы яе ў 1893 г., распачаў педагагічную кар'еру ў Віленскім духоўным вучылішчы, Смаленскай духоўнай семінарыі. У 1899 г. зноў быў накіраваны ў Вільню, а ў верасні 1907 г. стаў дырэктарам першай на Беларусі Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі. Пасля яе эвакуацыі ў 1915 г. жыў і працаваў у Смаленску. Памёр паміж 1918 і 1924 гг.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У духоўнай акадэміі ў Санкт-Пецярбургу быў вучнем Міхаіла Каяловіча і Платона Жуковіча. Пад іх уплывам студэнтам пачаў пісаць навуковую работу, у якой адным з першых прысвяціў увагу постаці князя Канстанціна Іванавіча Астрожскага. Гэта работа была надрукавана ў Смаленску ў 1897 г. пад назвай «Ревнитель православия, князь Константин Иванович Острожский (1461—1530) и православная Литовская Русь в его время». Работа выклікала неадназначную рэакцыю навуковай супольнасці, у прыватнасці яе вельмі крытыкаваў М. Любаўскі. Пазней пісаў у асноўным папулярныя навуковыя артыкулы, у 1914 г. выдаў нарыс, прысвечаны гісторыі Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі.
Цікавіўся мясцовымі археалагічнымі помнікамі, вывучэннем беларускай мовы. Склаў яе вялікі слоўнік, які налічваў 9 505 беларускіх слоў і 12 000 іх рускіх адпаведнікаў. Гэты даведнік амаль не даследаваны сучаснымі лінгвістамі. Таксама, відавочна, склаў адну з першых беларускіх граматык, якая пакуль што не выяўлена.
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Ярушевич А. В. Молодечно и его ўчебные заведения : к пятидесятилетию Молодечненской учительской семинарии 1864―1914 гг. -Вильна: Русский почин, 1914.
- Ярушевич А. Ревнитель православия, князь Константин Иванович Острожский (1461—1530) и православная литовская Русь в его время. — Смоленск, 1897.
Зноскі
- ↑ Czech National Name Authority Database as Linked Data, Báze národních jmenných autorit v podobě propojených dat Праверана 30 красавіка 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Астанковіч С. П. Апанас Вінцэнтавіч Ярушэвіч (1867-да 1924) — да пытання аб біяграфіі і навуковай спадчыне // XVII международные Кирилло-Мефодиевские чтения. В ответственности за творение. Культура и образование перед лицом экологических вызовов. Доклады научно-практической конференции 26-28 мая 2011 г. Мн.: БГАТУ, 2011 Архівавана 17 студзеня 2012..
- Астанковіч С. Апанас Ярушэвіч: штрыхі да партрэта гісторыка і мовазнаўцы // ARCHE, 2011, № 11, С. 384—396.
- Нарадзіліся ў 1867 годзе
- Памерлі ў 1924 годзе
- Памерлі ў Смаленску
- Выкладчыкі Віленскага духоўнага вучылішча
- Выкладчыкі Смаленскай духоўнай семінарыі
- Выкладчыкі Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі
- Выпускнікі Віленскага духоўнага вучылішча
- Выпускнікі Віленскай духоўнай семінарыі
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Заходнерусізм
- Гісторыкі Беларусі