Міхаіл Восіпавіч Каяловіч
Міхаіл Восіпавіч Каяловіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 верасня (2 кастрычніка) 1828 ці 1828[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 жніўня (4 верасня) 1891 ці 1891[1] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Міхаіл Каяловіч[d] |
Род дзейнасці | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар багаслоўя[d] |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Платон Мікалаевіч Жуковіч, Рыгор Якаўлевіч Кіпрыяновіч, Канстанцін Васілевіч Харламповіч[d] і Іаан Антонавіч Катовіч |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міхаіл Восіпавіч Каяловіч (20 верасня (2 кастрычніка) 1828, мяст. Кузня, Гродзенская губерня, Расійская імперыя — 23 жніўня (4 верасня) 1891, Санкт-Пецярбург) — гісторык, славянафіл.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын святара. Скончыў Супрасльскае духоўнае вучылішча, Літоўскую духоўную семінарыю (1851), Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію (1855), дзе і стаў выкладчыкам у 1856 годзе: у 1856—1862 гадаха працаваў на кафедры параўнальнага багаслоўя і рускага расколу, у 1862—1868 гадах — на кафедры рускай грамадзянскай і царкоўнай гісторыі, з 1868 года да смерці — на кафедры рускай грамадзянскай гісторыі. З 1865 года — член Камісіі па разбору і апісанню архіва Свяцейшага Сіноду. У 1873 стаў доктарам багаслоўя (дысертацыя «Гісторыя ўз’яднання заходнерускіх уніятаў старых часоў (да 1800)») і ардынарным прафесарам Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі.
Друкаваўся ў перыядычных выданнях — газеце «Дзень», часопісе «Грамадзянін», з сынам выдаваў палітыка-літаратурны штотыднёвы часопіс «Праўда» (з 1888).
Навуковыя даследаванні Каяловіча прысвечаныя гісторыі ўніяцтва, царкоўнай і агульнай гісторыі Заходняга края, гісторыі рускай самасвядомасці, гістарыяграфіі гісторыі Расіі. Ён быў прыхільнікам заходнерусізму, адстойваў пункт гледжання, што беларусы з’яўляюцца самабытнай часткай рускага народа, развіваў нацыянальна-манархічныя ідэі, ідэі адзінства рускага народа (куды ўключаліся ўкраінцы і беларусы). Паводле Міхаіла Каяловіча, «беларуская народнасць» узнікла ўжо ў Х—ХІ стст. у выніку аб’яднання генетычна блізкіх крывічоў і дрыгавічоў. На думку Каяловіча, уся гісторыя Паўночна-Заходняга края — гэта руская гісторыя, тут жыве рускі народ, мясцовая беларуская гаворка — гэта «мост» паміж маларускай і велікарускай гаворкамі[3].
Каяловіч адмаўляў гістарычны аб’ектывізм: «Не давярайце зманлівай аб’ектыўнасці, у гісторыі яе менш усяго; у гісторыі амаль усё суб’ектыўна»[4]. Лепшым з «суб’ектывізмаў» гісторык лічыў славянафільскі суб’ектывізм: «Ён лепш іншых, — сцвярджаў прафесар, — і ў народным, і ў навуковым сэнсе, і нават у сэнсе магчыма правільнага разумення і засваення агульначалавечай цывілізацыі»[4].
Ажаніўся з Надзеяй Платонаўнай Менчыц (1858). Меў трох сыноў.
Пахаваны на Мікольскіх могілках Аляксандра-Неўскай лаўры, дзе пастаўлены надмагільны помнік.
Зноскі
- ↑ а б Identifiants et Référentiels — ABES, 2011. Праверана 13 чэрвеня 2024.
- ↑ Коялович Михаил Осипович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Пророки и лжепророки Западной Руси
- ↑ а б Коялович М. О. История Русского самосознания. — Минск: Лучи Софии, 1997.
Творы (руск.)
[правіць | правіць зыходнік]- Коялович М. О. История Русского самосознания. — Минск: Лучи Софии, 1997. — 686 с.
- Коялович М. О. Чтения по истории западной России. — Минск: Беларуская Энцыклапедыя, 2006. — 480 с ISBN 985-11-0348-9
- Коялович М. О. История воссоединения западнорусских униатов. — Минск: Лучи Софии, 1998. — 400 с ISBN 985-6171-08-3
- Коялович М. О. Документы, объясняющие историю западно-русского края и его отношения к России и к Польше. — СПб.: Типография Эдуарда Праца, 1865. — 862 с.
- Коялович М. О. Народнае движение в Западной России. // Русский Инвалид. — 1863. — № 91.
- Коялович М. О. О почившем митрополите литовском Иосифе. — Спб, 1869.
- Коялович М. О. Три подъема русского национального духа для спасения нашей государственности во времена самозванческих смут. СПб., 1880/
- Коялович М. О. Литовская церковная уния. В 2-х томах. СПб., 1859—1862/
Літаратура (руск.)
[правіць | правіць зыходнік]- Очерки истории исторической науки в СССР, т. 2, М., 1960, с. 571—74, 721—22.
- Черепица В. Н. Михаил Осипович Коялович. История жизни и творчества. — Гродно, 1998. — 88 с.
- Пальмов И. С. Памяти Михаила Осиповича Кояловича. СПб., 1891.
- Лебедев С., Стельмашук Г. Белорусский феномен
- Смолин М. Коялович Михаил Осипович // Святая Русь. Энциклопедия Русского Народа. Русский патриотизм. Гл. ред., сост. О. А. Платонов, сост. А. Д. Степанов. — М.: 2003 Архівавана 17 кастрычніка 2015.
- Чернобаев А. А. Коялович Михаил Осипович // Историки России. Биографии — М.: Российская политическая энциклопедия, 2001. — c. 223—228. ISBN 5-8243-0113-1
- Смолин М. Б. Очерки Имперского пути. Неизвестные русские консерваторы 2-й пол. XIX — 1-й пол. XX в. — М., 2000.
- Список печатных работ Кояловича
- Статья в БСЭ
- Теплова В. А. Коялович и православная историческая школа в Белоруссии Архівавана 28 мая 2008.
- Нарадзіліся 2 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1828 годзе
- Нарадзіліся ў Сакольскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 4 верасня
- Памерлі ў 1891 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя на Мікольскіх могілках Аляксандра-Неўскай лаўры
- Выкладчыкі Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі
- Дактары багаслоўя
- Выпускнікі Віленскай духоўнай семінарыі
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі Беларусі
- Гісторыкі Расіі
- Заходнерусізм
- Славянафілы
- Манархісты Расіі
- Гісторыкі праваслаўнай царквы Беларусі
- Нарадзіліся ў Сакульскім павеце