Слаявіна ў выглядзе шараватай або матавай скарынкі, прымацаваная да субстрату гіфамі. Пладовыя целы нібы ўрэзаны ў слаявіну, авальныя ці падоўжаныя, маюць добра выяўлены край. Сумкі булавападобныя з 8 спорамі, танкасценныя. Споры падоўжаныя, да іголкападобных, прамыя або выгнутыя, папярочна-чатырохклетачныя. Водарасці размяшчаюцца хаатычна.