Граб
Граб | ||||||||||||||||
Граб звычайны. Тыпавы від роду. Агульны выгляд расліны | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Carpinus Decne. | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
Тыпавы від | ||||||||||||||||
|
Граб[5] (Carpinus) — род кветкавых раслін сямейства бярозавых. Налічваецца каля 50 відаў.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Аднадомныя лістападныя дрэвы (вышыня да 30 м), рэдка кусты з густой яйцападобнай кронай і вертыкальна-рабрыстым ствалом. Кара гладкая, светлая, серабрыста-шэрая, потым цёмная, трэшчынаватая. Лісце двухрадна размешчанае, чаргаванае, простае, шчыльнае, цёмна-зялёнае. Кветкі дробныя, аднаполыя, аднадомныя, у павіслых зеленавата-чырвоных каташках. Цвітуць адначасова з распусканнем лісця. Плод — аднанасенны рабрысты арэшак. Ценевынослівыя, засухаўстойлівыя расліны. Устойлівыя да гарадскіх умоў, шкоднікаў і хвароб. Жывуць да 100—300 (часам да 400) гадоў. Добра пераносяць падстрыганне. Размнажаюцца насеннем і вегетатыўна (парасткамі).
Арэал і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Утвараюць грабавыя лясы. Пашыраны ва Усходняй Азіі, Еўропе (асабліва Цэнтральнай і Заходняй) і Паўночнай Амерыцы (1 від), пераважна ў горных і перадгорных раёнах. На Каўказе сустракаюцца лясы, створаныя грабам каўказскім (Carpinus caucasica), у Крыме — усходнім, або грабіннікам (Carpinus orientalis), у Карэі, Японіі і Кітаі — прыморскім, або сэрцалістым (Carpinus cordata), у Паўночнай Амерыцы — грабам каралінскім, або амерыканскім (Carpinus caroliniana), у Еўропе, у т. л. ў Прыбалтыцы, на Беларусі і Украіне, — грабам звычайным, або еўрапейскім (Carpinus betulus). Розныя віды граба ўтвараюць мяшаныя насаджэнні з дубам і букам.
Значэнне і выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Дэкаратыўныя, дубільныя, кармавыя, тэхнічныя і фарбавальныя расліны. Драўніна цяжкая, цвёрдая, выкарыстоўваецца ў машынабудаванні, сталярнай, такарнай справе, ідзе на выраб музычных інструментаў, мэблі, паркету. Выкарыстоўваюць для азелянення населеных месцаў. Ёсць дэкаратыўныя садовыя формы: пірамідальная, ніцая, калонападобная, лопасцялістая, пурпуровая і інш.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Па даных сайта GRIN (гл. картку расліны).
- ↑ Entry for Carpinus L. (англ.). NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0 (24 верасня 1997). Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2012. Праверана 3 снежня 2010.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 33. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вынаеў Г. Граб // БЭ ў 18 т. Т. 5. Мн., 1997.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Флора Кітая — Ostryopsis davidiana (англ.) (Праверана 3 снежня 2010)