Аперацыя «Абдуманая сіла»

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Аперацыя «Абдуманая сіла»
Баснійская вайна
F-16 deliberate force.JPG
Знішчальнік-бамбардзіроўшчык F-16 узлятае з італьянскай базы Авіяна падчас аперацыі «Абдуманая сіла»
Дата 30 жніўня20 верасня 1995
Месца Рэспубліка Сербская
Вынік Завяршэнне Баснійскай вайны:
Cупраціўнікі
Сцяг НАТА НАТА Сцяг Рэспублікі Сербскай Рэспубліка Сербская
Камандуючыя
Сцяг НАТА Вілі Клаас
Сцяг НАТА Лейтан Уорэн Сміт
Сцяг Рэспублікі Сербскай Ратка Младзіч
Сілы бакоў
~400 самалётаў
5 тыс. ваенных
80 тыс. салдат
Ваенныя страты
1 самалёт збіты
2 палонных

«Абдуманая сіла» (англ.: Operation Deliberate Force) — кодавая назва паветраных бамбарзіровак авіяцыяй НАТА пазіцый баснійскіх сербаў падчас Баснійскай вайны ў 1995 г.

Перадумовы[правіць | правіць зыходнік]

З 1994 г. НАТА распачала шэраг абмежаваных узброеных акцый супраць баснійскіх сербаў, якія ўдзельнічалі ў грамадзянскай вайне ў Босніі. Аднак нерашучасць кіраўніцтва Альянсу прыводзіла да мінімальных вынікаў гэтых адзінкавых авіяўдараў. Пасля таго, як міратворчы кантынгент ААН, атрымаўшы толькі сімвалічную падтрымку авіяцыі Альянсу, не змог прадухіліць узяцце сербамі мусульманскага анклава Срэбраніца ў ліпні 1995, быў распрацаваны план буйнай паветранай наступальнай аперацыі, накіраванай на падрыў ваеннага патэнцыялу сербскага боку.

Вынікі і значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Аперацыя «Абдуманая сіла» была першай буйнамаштабнай ваеннай акцыяй у гісторыі НАТА. Акрамя таго, падчас гэтых бамбаванняў самалёты ВПС Германіі здзейснілі першыя баявыя вылеты пасля 1945 года. Характэрнай рысай аперацыі было шырокае выкарыстанне высокадакладных авіяцыйных боепрыпасаў (дзве траціны ўсіх скінутых бомбаў мелі лазернае навядзенне).

За два тыдня было здзейснена 3500 самалёта-вылетаў і скінута каля 1000 авіябомбаў. Адзначана абмежаванае ўжывання крылатых ракет марскога базавання «Tomahawk» (выпушчана 13 ракет). Страты склалі адзін самалёт: «Mirage 2000» ВПС Францыі быў збіты ў першы дзень налётаў, яго экіпаж катапультаваўся і патрапіў у палон да сербаў.

Лічыцца, што аперацыя «Абдуманая сіла» згуляла галоўную ролю ў ліквідацыі ваеннай перавагі сербаў у Босніі і прымусіла іх кіраўніцтва далучыцца да мірных перамоў, якія завяршыліся падпісаннем Дэйтанскіх дамоў у снежні 1995 г..

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]