Ратка Младзіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ратка Младзіч
Ратко Младић
Evstafiev-ratko-mladic-1993-w.jpg
Ратка Младзіч падчас перамоў пры пасрэдніцтве ААН у аэрапорту Сараева, 1993 год
Дата нараджэння

12 сакавіка 1943(1943-03-12) (74 гады)

Месца нараджэння

сяло Бажанавічы (англ.), Незалежная дзяржава Харватыя

Прыналежнасць

Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія СФРЮ
Flag of Bosnia and Herzegovina (1992-1998).svg Боснія і Герцагавіна
Flag of Republika Srpska.svg Рэспубліка Сербская

Гады службы

4 лістапада 1965 — 28 лютага 2002

Званне

Генерал-палкоўнік (з 1994)

Камандаваў

9-ы корпус ЮНА
Начальнік штаба Другой ваеннай акругі ЮНА
Войска Рэспублікі Сербскай

Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg Ратка Младзіч на Вікісховішчы

Ратка Младзіч (сербск.: Ратко Младић; 12 сакавіка 1943, сяло Бажынавічы, Боснія і Герцагавіна, Югаславія) — сербскі ваенны дзеяч, генерал, начальнік штаба Войска Рэспублікі Сербскай (19921995). У 2017 Гаагскім трыбуналам па ваенных злачынствах у былой Югаславіі прызнаны вінаватым у генацыдзе і злачынствах супраць чалавечнасці і прысуджаны да пажыццёвага зняволення.

Скончыў Ваенна-індустрыяльнае вучылішча ў Земуне, вядомае тым, што яго сканчалі элітныя ваенныя спецыялісты. Пазней Младзіч скончыў з адзнакай Ваеннае вучылішча сухапутных войскаў (1965) і Камандна-штабную Акадэмію (1978).

У 1991 — памочнік камандуючага Прышцінскім корпусам (Косава). Неўзабаве пасля прызначэння, на фоне рэзка пагаршаючагася становішча ў Харватыі і распачатых баявых дзеянняў паміж харвацкімі сіламі і часткамі югаслаўскай арміі, быў пераведзены ў Кнін (Харватыя) камандуючым 9 корпусам Югаслаўскай народнай арміі (ЮНА).

4 кастрычніка 1991 Ратку Младзічу прысвоена пазачарговае званне генерал-маёра, а 24 красавіка 1992 г. — пазачарговае званне генерал-лейтэнанта (генерал-падпалкоўніка). 2 мая 1992, праз месяц пасля абвяшчэння незалежнасці Баснійскай рэспублікі, Младзіч паводле загаду з Бялграда ўсталёўвае транспартную блакаду сталіцы Босніі — гарады Сараева, адначасова адключыўшы падачу вады і электраэнергіі.

9 мая 1992 г. Младзіч быў прызначаны начальнікам штаба і намеснікам камандуючага Другой ваенныай акругі ЮНА ў Сараева, а ўжо 10 мая стаў камандуючым акругай.

12 мая 1992 г. сербскі парламент Босніі пастанавіў стварыць Войска Рэспублікі Сербскай на тэрыторыі Босніі. Генерал Младзіч прызначаецца начальнікам Галоўнага штаба Войска Рэспублікі Сербскай, займаючы гэты пост аж да снежня 1996 г. У маі 1992, пасля вываду сіл ЮНА з Босніі, былая Другая ваенная акруга ЮНА становіцца ядром Войска Рэспублікі Сербскай. 24 чэрвеня 1994 Младзіч становіцца генерал-палкоўнікам. У яго падначаленні знаходзіцца да 80 тыс. ваенных.

4 жніўня 1995 года, у дзень пачатку масіраванага наступлення харвацкай арміі на ўтрымоўваемыя сербамі тэрыторыі ў Харватыі, Радаван Караджыч абвясціў аб тым, што берэ на сябе кіраўніцтва войскам баснійскіх сербаў і аб зрушэнні Младзіча з пасады галоўнакамандуючага. Караджыч абвінаваціў Младзіча ў страце двух важных для сербаў гарадоў заходняй Босніі, якія былі незадоўга да таго ўзятыя харватамі, што неўзабаве прывяло да імклівага краху РСК. Аднак папулярнасць Младзіча, які адмовіўся выконваць гэты загад, у асяроддзі сербскіх ваенных вымусіла Караджыча ўжо праз тыдзень адмяніць яго.

Галоўнае са злачынстваў, учыненых па загадзе Ратка Младзіча — разня ў Срэбраніцы, дзе ў 1995 годзе былі забітыя больш за сем тысяч мусульман, мужчын і хлопчыкаў. Младзіча таксама абвінавачваюць у злачынствах, якія здзейснілі ваенныя фарміраванні сербаў пад яго камандаваннем, якія асаджалі Сараева. Аблога працягвалася каля трох з паловай гадоў, за гэты час у горадзе загінулі больш за 10 тысяч чалавек[1].

Пад націскам міжнароднай грамадскасці і Гаагскага трыбунала, 8 лістапада 1996 г. указам прэзідэнта Рэспублікі Сербскай Біляны Плаўшыч генерал Ратка Младзіч быў зняты з пасад камандуючага Галоўным штабам ВРС і начальніка Генеральнага штаба. Неўзабаве ён быў звольнены.

Вышукваўся Гаагскім трыбуналам. Затрыманы і аддадзены пад суд у 2011.

Ратка Младзіч абвінавачваўся па адзінаццаці эпізодах, у тым ліку па двух эпізодах генацыду і пяці эпізодах, якія абвінавачванне кваліфікавала як злачынствы супраць чалавечнасці. Усе гэтыя злачынствы былі здзейсненыя з мая 1992 па лістапад 1995 года. У снежні 2016 года пракурор папрасіў пакараць Младзіча да пажыццёвага зняволення. 22.11.2017 Ратка Младзіч прысуджаны да пажыццёвага зняволення за генацыд[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Булатовић, Љиљана. Генерал Младић. («Нова Европа»/«Глас Српски»/«Графичар»: Београд/Бањалука/Добој, 1996)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]