Аповесць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Аповесць — эпічны празаічны твор (радзей вершаваны), які характарызуецца адналінейным сюжэтам, а па шыраце ахопу жыццёвых з'яў і глыбіні іх раскрыцця займае прамежкавае месца паміж раманам і апавяданнем.

Характэрныя прыкметы аповесці[правіць | правіць зыходнік]

Акрамя аб'ёму, аповесць адрозніваецца ад апавядання разгорнутым сюжэтам, вялікай колькасцю другасных персанажаў, больш поўнай і глыбейшай іх характарыстыкай, наяўнасцю апісанняў. Размежаванне аповесці і рамана менш выразнае. Падобныя яны і прадметам выяўлення (жыццёвыя будні або важныя гістарычныя падзеі), сродкамі выяўлення, раскрыццём характараў. Аднак аповесць ахоплівае меншы круг праблем, кароткі перыяд жыцця героя.

Калі ў рамане акцэнт робіцца на развіццё сюжэту і пашырэнне кола праблем, то ў аповесці сюжэт больш статычны: акцэнтуецца на глыбокім аналізе аднаго або некалькіх канфліктаў, на апісаннях. Як ў рамане і апавяданні, важкую ролю ў аповесці адыгрывае голас аўтара або апавядальніка.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Крыніца[правіць | правіць зыходнік]

  • Літературознавчий словник-довідник за редакцією Р. Т. Гром'яка, Ю. І. Коваліва, В. І. Теремка. — К.: ВЦ «Академія», 2007