Апоўзень у Шові (2023)
Апоўзень у Шо́ві (Грузія) здарыўся ў 16:00 3 жніўня 2023 года. У першыя суткі з месца трагедыі было эвакуявана 210 чалавек[1]. 18 чалавек былі выяўленыя мёртвымі[2], яшчэ 18 лічацца без вестак прапаўшымі[3]. Сярод пацярпелых — грамадзянка Украіны[4] і грамадзянка Расіі[5].
Прычынай трагедыі стаў выкліканы апоўзнем селевы паток у даліне ракі Бубісцкалі, які накрыў тэрыторыю вакол высакагорнага курорта «Сансет Шові». Пад вадой апынуліся дамы мясцовых жыхароў і катэджы курорта з адпачывальнікамі. Устаноўлена, што на захад ад ледніка Буба адбыўся абвал скальнага масіва, які, прыйшоўшы ў рух, сутыкнуўся з ледніком, выклікаўшы абвальванне яго часткі, што магло прывесці да разліву падлёдніковых вод, пасля чаго ўтвораны паток стаў рухацца з вялікай хуткасцю ў рэчышчы даліны[3].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Трагедия в Шови: 18 человек обнаружены мертвыми, ищут еще до 20 пропавших
- ↑ Мэр Тбилиси заявил о полном уничтожении курорта Шови из-за оползня (руск.). РБК (6 жніўня 2023). Праверана 6 жніўня 2023.
- ↑ а б Что произошло на курорте в Шови? Появилось первичное заключение о причинах трагедии в Грузии
- ↑ Погибшая в Шови Алина Поликовская была гражданкой Украины
- ↑ Одна из погибших во время схода оползня в Шови — гражданка России