Араганіт
Выгляд
| Араганіт | |
|---|---|
| | |
| Формула | CaCO3 |
| Статус IMA | grandfathered mineral (G)[d][1] |
| Фізічныя ўласцівасці | |
| Колер | Бясколерны, белы, шэры, жаўтлявы, чырванаваты |
| Колер рысы | Белая |
| Бляск | Шкляны |
| Празрыстасць | Празрысты |
| Цвёрдасць | 3,5 — 4 |
| Спайнасць | Недасканалая па {010} |
| Злом | Ракавістыы; крохкі |
| Шчыльнасць | 2,93 г/см³ |
| Сінгонія | orthorhombic crystal system[d][2] |
Араганіт (ад Арагон — рэгіён у Іспаніі) — мінерал, адзін з натуральных паліморфаў карбанату кальцыю (CaCO3).
Нягледзячы на ідэнтычны хімічны склад, крышталічныя рашоткі араганіту і кальцыту маюць розную форму, таму і ўласцівасці мінералаў адрозніваюцца. Араганіт утварае ігольчастыя крышталі, а ў выпадку двайнікавання можа мець слупавыя, кудзелістыя агрэгаты.
Араганіт — нестабільная фаза карбанату кальцыю, і за тэрмін каля 10—100 млн гадоў відазмяняецца да кальцыту. Трансфармацыі араганіту ў кальцыт спадарожнічае павелічэнне аб'ёму пароды.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Араганіт на Вікісховішчы |
- Араганіт у базе webmineral.com (англ.)
- Араганіт на сайце Кристаллов.net (руск.)