Арахлей (возера)
| Арахлей | |
|---|---|
| | |
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 965 м |
| Даўжыня |
|
| Шырыня | 6,8 км |
| Плошча |
|
| Найбольшая глыбіня | 17 м |
| Басейн | |
| Плошча вадазбору | 256 км² |
| Размяшчэнне | |
| Краіна | |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
| Ідэнтыфікатары | |
| ДВР | 16030000311116300001212 |
Арахлей (руск.: Арахле́й, бур. Арахира нуур) — самае вялікае возера Івана-Арахлейскай сістэмы азёр на поўдні Віцімскага пласкагор’я ў Забайкальскім краі. Знаходзіцца за 40 км на захад ад горада Чыты. Адносіцца да басейна ракі Хілок (правы прыток Селенгі).
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Плошча воднай паверхні — 58,5 км², плошча вадазбору — 242 км² (па іншых дадзеных — 256 км²), аб’ём вады — 0,61 км³. Даўжыня — 10,7 км, шырыня — 7 км. Вышыня над узроўнем мора — 965 м.
Вада ў возеры прэсная, праточная. Мінералізацыя — 100—200 мг/дм³.
Возера Арахлей адрозніваецца ад іншых Івана-Арахлейскіх азёр значнымі глыбінямі — найбольшая глыбіня 19,5 м у паўночна-ўсходняй частцы вадаёма. У цэнтральнай частцы глыбіні дасягаюць больш за 16 м. Хуткае нарастанне глыбінь прасочваецца ў паўночнай частцы возера. У паўднёвай частцы дно спадзістае з паступовым павелічэннем глыбінь да цэнтра возера.
У прыбярэжнай частцы дно пясчана-галечнікавае, да глыбінь 3-5 метраў — пясчана-глеістае. Астатняя частка дна пакрыта глеем арганічнага паходжання.
У возера ўпадае дзве невялікія ракі — Домка і Гразнуха (Шаборта).
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
