Ара Шыраз

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ара Шыраз
арм.: Արա Շիրազ
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні: Арамазд Аванесавіч Карапецян
Дата нараджэння: 8 чэрвеня 1941(1941-06-08)
Месца нараджэння: Ерэван, СССР
Дата смерці: 18 сакавіка 2014(2014-03-18) (72 гады)
Месца смерці: Ерэван, Арменія
Месца пахавання:
Грамадзянства: Flag of the Soviet Union.svg СССР
Flag of Armenia.svg Арменія
Бацька: Аванес Шыраз
Маці: Сільва Капуцікян
Род дзейнасці: скульптар
Жанр:
Вучоба:
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы


Ара Шыраз (арм.: Արա Շիրազ), сапраўднае імя Арамазд Аванесавіч Карапецян (арм.: Արամազդ Հովհաննեսի Կարապետյան; 8 чэрвеня 194118 сакавіка 2014) — армянскі мастак-скульптар, Заслужаны мастак Армянскай ССР (1979), Народны мастак Рэспублікі Арменія (2010), Лаўрэат Прэзідэнцкай прэміі Рэспублікі Арменія[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын паэтэсы Сільвы Капуцікян і паэта Аванеса Шыраза (Карапецяна)[1]. У веку 9 гадоў запісаўся ў кружок мастацкай самадзейнасці ў школе, выбраўшы скульптуру. Скончыў Ерэванскі дзяржаўны мастацка-тэатральны інстытут у 1966 годзе. Удзельнік шматлікіх выстаў юных мастакоў рэспубліканскага, усесаюзнага і міжнароднага ўзроўню. Член Саюза мастакоў Арменіі з 1968 года, арганізатар выстаў у Маскве, Ленінградзе і Тбілісі. Удзельнік фэсту армянскага мастацтва «Ад Урарту да сучаснасці» (Парыж, 1970). У 1977 годзе атрымаў званне Заслужанага мастака Арменіі, у 1979 годзе ганараваны Дзяржаўнай прэміі за барэльеф «Арлы» на даху гасцініцы «Двін» (Ерэван, 1978).

Шыраз быў вядомы як аўтар скульптурных партрэтаў (Вільяма Сараяна, Пабла Пікасо, Ерванда Качара, Аванеса Шыраза, Вруйра Галсцяна і шмат каго іншых), актыўна захапляўся персанажамі з армянскай міфалогіі, эпасаў і казак, а таксама выявамі дзеячаў мастацтва. Працы Шыраза выстаўлены ў Музеі сучаснага мастацтва і Нацыянальнай галерэі Арменіі ў Ерэване[1], у Траццякоўскай галерэі і Дзяржаўным музеі мастацтваў народаў Усходу ў Маскве.

З 1987 года прэзідэнт Саюза мастакоў Арменіі, член Сакратарыята Саюза мастакоў СССР. Карціны і скульптуры аўтарства Шыраза знаходзяцца ў многіх прыватных калекцыях у Маскве, Санкт-Пецярбургу, Тбілісі, Ерэване, Бейруце, Парыжы, Лондане, Нью-Ёрку, Лос-Анджэлесе, Чыкага, Дэтройце, Манрэалі і іншых гарадах свету[2].

Зноскі