Ерванд Сямёнавіч Качар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ерванд Сямёнавіч Качар
арм.: Երվանդ Քոչար
Дата нараджэння: 15 чэрвеня 1899(1899-06-15)[1]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 22 студзеня 1979(1979-01-22)[3][1] (79 гадоў)
Месца смерці:
Грамадзянства:
Дзеці: Ruben Kochar[d]
Род дзейнасці: скульптар, мастак, ілюстратар, графік, рысавальшчык, дзеяч мастацтваў
Месца працы:
Жанр: партрэт
Вучоба:
Уплыў: Егішэ Марціросавіч Тадэвасян і Pyotr Konchalovsky[d]
Узнагароды:
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Званні:
Народны мастак СССР— 1976 Шаблон:Народны мастак Армянскай ССР
Прэміі:
Дзяржаўная прэмія Армянскай ССР
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы


Ерванд Сямёнавіч Качар (арм.: Երվանդ Քոչար; Качаран; 15 чэрвеня 1899, Тыфліс — 22 студзеня 1979, Ерэван) — армянскі скульптар і мастак. Народны мастак СССР (1976).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Тыфлісе ў 1899 годзе ў сям'і Сямёна Качарана, выхадца з Шушы (Карабах).

У 1906—1918 гадах вучыўся ў Нерсісянаўскай семінарыі, адначасна наведваў курсы малявання і скульптуры (школа О. Шмерлінга) у класе армянскага мастака Егішэ Тадэвасяна. У 19181919 гадах — навучанне ў маскоўскіх Дзяржаўных вольных мастацкіх майстэрнях, у класе Пятра Канчалоўскага.

У 19211936 гадах жыў у Парыжы. За 13 гадоў знаходжання ў Парыжы браў удзел у шматлікіх выставах. Арганізаваў 5 персанальных выстаў, ганаруючыся высокіх мастацтвазнаўчых водгукаў.

У Францыі стварыў новы від мастацка-пластычнай выразнасці «Маляванне ў прасторы» («Peinture dans l’espace»), якое ўлучае час, як дадатковае чацвёртае вымярэнне.

У 1936 годзе Качар вярнуўся ў СССР. На радзіме яго вінавацілі ў фармалізме, што ў той час лічылася сінонімам «ворага народа». Першая персанальная выстава Качара ў адбылася толькі ў 1965 годзе, толькі праз 30 гадоў пасля яго вяртання ў Арменію. Забароны, турэмнае зняволенне, ізаляцыя, паўплывалі на творчасць Качара, але ў гэтым выпадку, мабыць, спрацаваў закон супраціву. Без сумневу, сваю ролю згуляла і хрушчоўская «адліга»…

У гэтыя гады былі створаны палотны «Экстаз» (1960), «Жахі вайны» (1962), манументальныя скульптуры «Арол Звартноца» (1955), «Меланхолія» (1959), «Муза кібернетыкі» (1972), «Вардан Маміканян» (1975), «Давід Сасунцы» (1959), які стаў знакам Ерэвана, прасторавыя карціны і іншыя шэдэўры.

Памёр у 1979 годзе ў Ерэване.

У 1984 годзе ў Ерэване адкрыўся Музей Ерванда Качара (праспект Маштоца, 39/12), які прадстаўляе ўвесь творчы шлях мастака. Толькі ў музеі Ерванда Качара і ў Цэнтры Пампіду можна ўбачыць працы з серыі «Прасторавае маляванне».

Па ўспамінах Льва Аспавата, Качар казаў: «Тое, што вы бачылі ў майстэрні, я раблю для сябе. А гэта [статую Давыда Сасунскага] — для кесара. Але з кесарам я адплачваю чыстым золатам»[5].

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (02.07.1971).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Ervand Kotchar — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7, 978-0-19-989991-3
  2. Кочар Ерванд Семёнович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #12421990X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
  5. Осповат Л. Как вспомнилось. — М.: Водолей Publishers, 2007. — С. 275—276.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]