Аванес Шыраз

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аванес Шыраз
арм.: Հովհաննես Շիրազ
Hovhannes Shiraz.JPG
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні: Анік Карапецян
Дата нараджэння: 27 красавіка 1914(1914-04-27)
Месца нараджэння: Александропаль, Эрыванская губерня, Расійская імперыя, цяпер Гюмры, Арменія
Дата смерці: 14 сакавіка 1984(1984-03-14) (69 гадоў)
Месца смерці: Ерэван, Армянская ССР, цяпер Арменія
Пахаванне:
Грамадзянства: Flag of Russia.svg Расійская імперыяСцяг Арменіі АрменіяСцяг СССР СССР
Жонка: Сільва Капуцікян
Дзеці: Sipan Shiraz[d], Ара Шыраз, Q16392796? і Vanand Shiraz[d]
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці:
Мова твораў: армянская мова[1]
Узнагароды:
Ордэн Леніна  — 1974 Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»
Дзяржаўная прэмія Армянскай ССР — 1975
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Аване́с Шыра́з (сапр. — Анік Карапецян; арм.: Հովհաննես Շիրազ; 27 красавіка 191414 сакавіка 1984) — армянскі паэт, грамадскі дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Александропаль (цяпер Гюмры), падчас генацыду армянаў. Бацька быў забіты салдатамі ў полі падчас працы. Аванес рос у прытулку для сірот, пакуль аднойчы на рынку выпадкова не знайшоў сваю маці. Быў памочнікам шаўца, працаваў у Тэкстыльным камбінаце Ленінакану.[2]

Яго першы твор — «Прыход вясны», быў апублікаваны ў 1935 годзе, пасля чаго навеліст Атрпет даў маладому Аванесу псеўданім «Шыраз», параўнаўшы яго паэзію з ружамі персідскага горада Шыразу.

У 19371941 гадах вучыўся на філалагічным факультэце Ерэванскага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1956 годзе — у Маскоўскім літаратурным інстытуце імя Горкага.

Апублікаваў зборнікі «Пачатак вясны», «Голас паэта», «Ліра Арменіі»[3], «Сіяманта і Хджэзарэ», «Помнік маці», «Армянская дантыйская» і інш. За зборнік «Усечалавецкае» ў 1975 г. быў ганараваны Дзяржаўнай прэміяй Армянскае ССР.

У 1960 і 1969 гадах фірма «Мелодия» на вініле выпусціла вакальна-сімфанічны цыкл Авета Тэртэрана «Радзіма» на словы Аванеса Шыраза.

Памёр у сакавіку 1984 года ў Ерэване. Пахаваны ў пантэоне парку імя Камітаса.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аванес Шыраз — класік армянскае літаратуры. Гэта паэт рамантычнага стылю і светаўспрымання. Зборнікі вершаў «Песня Арменіі» (1940), «Голас паэта», «Кніга песень» (абодва 1942), «Лірыка» (1946), «Кніга міру і кахання» (1949), «Ліра Арменіі» (кн. 1—3, 19581964), «Помнік маці (1968) і інш. прысвечаныя радзіме, каханню, маці і прыродзе. У паэмах «Сіяманта і Хаджэзарэ» (1935), «Біблейскае» (1944) гармонія чалавека з прыродай[4].

На беларускую мову яго асобныя творы пераклалі Сцяпан Гаўрусёў, Анатоль Грачанікаў, Юрась Свірка[4].

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Ягоным імем названыя вуліцы ў Арменіі і Іране, у Гюмры ёсць музей паэта.

Зноскі

  1. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Біяграфія, Армянская энцыклапедыя
  3. «Мая біяграфія — гэта мае вершы», Голас Арменіі
  4. 4,0 4,1 18 // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — 472 с.: іл. ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1), ISBN 985-11-0035-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]