Перайсці да зместу

Аванес Шыраз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аванес Тадэвосавіч Шыраз)
Аванес Шыраз
арм.: Հովհաննես Շիրազ
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Анік Карапецян
Дата нараджэння 27 красавіка 1914(1914-04-27)
Месца нараджэння Александропаль, Эрыванская губерня, Расійская імперыя, цяпер Гюмры, Арменія
Дата смерці 14 сакавіка 1984(1984-03-14) (69 гадоў)
Месца смерці Ерэван, Армянская ССР, цяпер Арменія
Пахаванне
Грамадзянства  Расійская імперыяСцяг Арменіі АрменіяСцяг СССР СССР
Жонка Сільва Капуцікян
Дзеці Sipan Shiraz[d], Ара Шыраз, Masis Shiraz[d] і Vanand Shiraz[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці
Мова твораў армянская мова
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Ордэн Леніна  — 1974 Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»
Дзяржаўная прэмія Армянскай ССР — 1975
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аване́с Шыра́з (сапр. — Анік Карапецян; арм.: Հովհաննես Շիրազ; 27 красавіка 1914 — 14 сакавіка 1984) — армянскі паэт, грамадскі дзеяч.

Нарадзіўся ў горадзе Александропаль (цяпер Гюмры), падчас генацыду армян. Бацька быў забіты салдатамі ў полі падчас працы. Аванес рос у прытулку для сірот, пакуль аднойчы на рынку выпадкова не знайшоў сваю маці. Быў памочнікам шаўца, працаваў у Тэкстыльным камбінаце Ленінакана[1].

Яго першы твор «Прыход вясны» быў апублікаваны ў 1935 годзе, пасля чаго навеліст Атрпет даў маладому Аванесу псеўданім «Шыраз», параўнаўшы яго паэзію з ружамі персідскага горада Шыраза.

У 19371941 гадах вучыўся на філалагічным факультэце Ерэванскага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1956 годзе — у Маскоўскім літаратурным інстытуце імя Горкага.

Апублікаваў зборнікі «Пачатак вясны», «Голас паэта», «Ліра Арменіі»[2], «Сіяманта і Хджэзарэ», «Помнік маці», «Армянская дантыйская» і інш. За зборнік «Усечалавецкае» ў 1975 г. быў ганараваны Дзяржаўнай прэміяй Армянскае ССР.

У 1960 і 1969 гадах фірма «Мелодия» на вініле выпусціла вакальна-сімфанічны цыкл Авета Тэртэрана «Радзіма» на словы Аванеса Шыраза.

Памёр у сакавіку 1984 года ў Ерэване. Пахаваны ў пантэоне парку імя Камітаса.

Аванес Шыраз — класік армянскае літаратуры. Гэта паэт рамантычнага стылю і светаўспрымання. Зборнікі вершаў «Песня Арменіі» (1940), «Голас паэта», «Кніга песень» (абодва 1942), «Лірыка» (1946), «Кніга міру і кахання» (1949), «Ліра Арменіі» (кн. 1—3, 19581964), «Помнік маці» (1968) і іншыя прысвечаны радзіме, каханню, маці і прыродзе. У паэмах «Сіяманта і Хаджэзарэ» (1935), «Біблейскае» (1944) гармонія чалавека з прыродай[3].

На беларускую мову яго асобныя творы пераклалі Сцяпан Гаўрусёў, Анатоль Грачанікаў, Юрась Свірка[3].

Ягоным імем названыя вуліцы ў Арменіі і Іране, у Гюмры ёсць музей паэта.

Зноскі

  1. Біяграфія, Армянская энцыклапедыя(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 27 сакавіка 2015.
  2. «Мая біяграфія — гэта мае вершы», Голас Арменіі Архівавана 25 красавіка 2012.
  3. а б Шыраз Аванес // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 18. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).