Арда Хансан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Арда Хансан
эст.: Ardo Hillar Hansson
Партрэт
Род дзейнасці: эканаміст
Дата нараджэння: 15 ліпеня 1958(1958-07-15) (60 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства: Сцяг ЗША ЗША
Месца працы:
Альма-матар:
Узнагароды і прэміі:
Камандор ордэна «За заслугі перад Літвой»
Commons-logo.svg Арда Хансан на Вікісховішчы

Арда Хансан (эст.: Ardo Hillar Hansson; нар. 1958) — эстонскі эканаміст і банкір[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 15 ліпеня 1958 года ў Чыкага.

У 1976—1980 гадах вучыўся ў канадскім універсітэце Брытанскай Калумбіі, атрымаўшы ступень бакалаўра эканомікі. У 1982—1987 гадах навучаўся ў Гарвардскім універсітэцемагістр, кандыдат эканамічных навук. У 1987—1990 гадах працаваў ва ўніверсітэце Брытанскай Калумбіі асістэнтам прафесара ў эканамічным дэпартаменце.

У 1990—1996 гадах Хансан быў эканамічным дарадцам урада ў цэнтральных банках Польшчы, Славеніі, Манголіі і Украіны. Адначасна ў 1992—1994 гадах працаваў дарадцам па эканамічных пытаннях прэм'ер-міністра Эстонскай рэспублікі. Цягам аднаго, 1997 года, быў членам кіраўніцтва «Эстонскіх чыгунак». У 1993—1998 гадах — чалец Назіральнага савета Банка Эстоніі. З 1998 па 2011 гады працаваў у Сусветным банку у краінах Балтыі, Польшчы, Югаславіі, Сербіі, Чарнагорыі і Кітаі. З 2012 года кіруе Банкам Эстоніі[2].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]