Сунжа
Выгляд
(Пасля перасылкі з Арджанікідзаўская)
| Горад | |||
| Сунжа | |||
|---|---|---|---|
| руск.: Сунжа | |||
|
|||
| 43°19′ пн. ш. 45°04′ у. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Рэгіён | Інгушэція | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Заснаваны | кастрычнік 1845 | ||
| Вышыня цэнтра | 320 м | ||
| Часавы пояс | UTC+3 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва |
|
||
| Афіцыйная мова | руская і Інгушская мова | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | +7 87341 | ||
| Паштовыя індэксы | 386200-386204 | ||
| sunjagrad.ru (руск.) | |||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Сунжа — горад у Інгушэціі (Расія), цэнтр Сунжанскага раёна. Былыя назвы Сляпцоўская i Арджанікідзаўская. Насельніцтва 65,1 тыс. чалавек (2002).
Размешчаны ў даліне Сунжы, за 22 км на паўночны ўсход ад Назрані, за 47 км на захад ад Грознага (па дарозе). Гістарычнае ядро размешчана на левым (паўночным) беразе, але ў цяперашні час жылая забудова раскінулася па абодва бакі ракі.
На поўначы размешчаны Сунжанскі хрыбет. З захаду прымыкае станіца Троіцкая, на ўсходзе знаходзіцца сяло Сернаводскае (былая станіца Міхайлоўская), якое ўваходзіць у Сунжанскага раён Чачні.
Чыгуначная станцыя Сляпцоўская Паўночна-Каўказскай чыгункі — тупіковая на лініі, якая ідзе ад вузлавой станцыі Беслан (Паўночная Асеція).
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Таццяна Дзмітрыеўна Удавенка (нар. 1954) — беларускі дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання.
- Барыс Сцяпанавіч Чудакоў (нар. 1932) — беларускі ваенны дырыжор.
- Генадзь Аляксеевіч Обухаў (1966—1977) — беларускі ўрач-псіхіятр, перакладчык (з нямецкай). Доктар медыцынскіх навук (1973), прафесар (1974).
- Віктар Барысавіч Яржэмбіцкі (1945—2004) — беларускі спецыяліст у галіне цвердацельнай электронікі і вымяральнай тэхнікі.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сунжа