Джэйрахскі раён
Джэйрахскі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 1993 |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
![]() |
|
Часавы пояс | MSD і UTC+03:00 |
Тэлефонны код | 8734 |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
Джэйра́хскі раён (інгуш.: Джӏайрах район, руск.: Джейрахский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Інгушэціі, Расійская Федэрацыя.
Адміністрацыйны цэнтр — сяло Джэйрах.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Джэйрахскі раён размешчаны ў паўднёвай горнай частцы Інгушэціі і займае цэнтральную частку Галоўнага Каўказскага хрыбта. На ўсходзе раён мяжуе з Ітум-Калінскім раёнам Чачэнскай Рэспублікі, на поўначы з Сунжанскім раёнам Інгушэціі, на паўночным захадзе — з Прыгарадным раёнам Паўночнай Асеціі, на захадзе — з гарадской акругай Уладзікаўказ і на поўдні — з Грузіяй. Плошча тэрыторыі раёна — 627,04 км².
Асноўныя рэкі — Аса і Армхі. Горныя вяршыні: Шан (4451,8 м, самы высокі пункт Інгушэціі), Кідэганіс, Гайкамд (3171,7 м), Хахалгі (3032,9 м), Сталовая (2993,9 м), Чарахкорт (2230,6 м) і іншыя.
Зноскі
- ↑ а б в http://www.gks.ru/free_doc/2016/oktmo/tom4_oktmo.rar Праверана 25 кастрычніка 2016.
- ↑ 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — Federal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.