Аркадзь Аляксандравіч Лапко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аркадзь Аляксандравіч Лапко
Дата нараджэння 6 снежня 1955(1955-12-06) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Узнагароды

Аркадзь Аляксандравіч Лапко (нар. 6 снежня 1955, г. Віцебск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1981 годзе БПІ. Архітэктар, з 1983 года кіраўнік групы архітэктараў, з 1984 — галоўны спецыяліст па архітэктуры Віцебскага філіяла інстытута «Белкалгаспраект»1988 — інстытут «Віцебсксельбудпраект»)

З 1992 года вядучы архітэктар Галоўнага ўпраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Віцебскага аблвыканкама, з 1993 года намеснік старшыні Камітэта па архітэктуры, горадабудаўніцтве і тэрытарыяльным планаванні Віцебскага аблвыканкама, з 2002 года кіраўнік сектара сельскай забудовы Камітэта па будаўніцтве і архітэктуры Віцебскага аблвыканкама, з 2005 года намеснік начальніка Упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Віцебскага аблвыканкама, з 2007 — намеснік старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Віцебскага аблвыканкама, галоўны архітэктар Віцебскай вобласці.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Прымаў непасрэдны ўдзел у распрацоўцы генеральных планаў населеных пунктаў ва ўсіх раёнах Віцебскай вобласці (узнагароджаны дыпломам 1-й ступені Дзяржбуда БССР), а таксама пасёлкаў для перасяленцаў з Чарнобыльскай зоны ў Магілёўскай і Гомельскай абласцях. Праектаваў прамысловыя і сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, сярод якіх найбуйнейшыя жывёлагадоўчыя комплексы, а таксама будынкі сацыяльна-культурнага прызначэння і жылыя дамы.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Быў пераможцам і лаўрэатам рэспубліканскіх і абласных архітэктурных конкурсаў. За распрацоўку серыі сельскіх жылых дамоў са сценамі з маналітнага парызаванага керамзітабетону, якія былі адзначаны як найбольш эканамічныя ў СССР, узнагароджаны медалём ВДНГ СССР. Узнагароджаны Ганаровай граматай Віцебскага аблвыканкама (2010).


Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лапко Аркадий Александрович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)