Аркадзь Ліцмінавіч Пярцоўскі
Выгляд
Аркадзь Ліцмінавіч Пярцоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 красавіка 1939 (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | хімік |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар хімічных навук |
Альма-матар |
Аркадзь Лiцмiнавiч Пярцоўскi (2 красавіка 1939, Калінкавічы) — беларускі хімік-аналітык. Доктар хімічных навук.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў БДУ (1961). З 1963 у Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі АН Беларусі, з 1971 у Беларускім н.-д. санітарна-гігіенічным інстытуце (у 1973—1991 загадчык лабараторыі). З 1994 у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры па экспертнай ацэнцы якасці і бяспекі прадуктаў харчавання.
Навуковыя працы па ўдасканаленні газахраматаграфічных метадаў хімічнага аналізу. Распрацаваў комплекс метадаў вызначэння мікраколькасцей шкодных арганічных і неарганічных, а таксама біялагічна актыўных рэчываў у розных асяроддзях.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- БЭ ў 18 тамах., Т.13. Мн., 2000, С.159