Мазырскі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мазырскі раён
Герб
Герб
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Гомельская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Мазыр
Кіраўнік Алена Фёдараўна Паўлечка[d][1]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 56,86 %, руская 39,76 %
Размаўляюць дома: беларуская 17,9 %, руская 77,18 %[2]
Насельніцтва (2009)
128 817 чал.[2] (1-е месца)
Шчыльнасць 80,05 чал./км² (1-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 90,11 %,
рускія — 6,2 %,
украінцы — 1,94 %,
іншыя — 1,75 %[2]
Плошча 1 603,47[3] км²
(12-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
167 м[4]
Мазырскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Мазырскі раён на Вікісховішчы

Мазы́рскі раёнадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскай вобласці. Цэнтр — горад Мазыр.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Плошча раёна складае 1600 км² (13-е месца). Раён мяжуе з Ельскім, Лельчыцкім, Петрыкаўскім, Калінкавіцкім, Хойніцкім і Нараўлянскім раёнамі Гомельскай вобласці.

Асноўныя рэкі — Прыпяць і яе прытокі Трэмля, Іпа, Ненач, Тур, Мытва, Салакуча, Скалодзіна і Крапіўна, а таксама Чэрцень — прыток Славечны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — горад Мазыр. 20 жніўня 1924 года падзелены на 11 сельсаветаў: Асавецкі, Бібікаўскі, Бокаўскі (Вялікабокаўскі), Казіміраўскі, Кустаўніцкі, Махнавіцкі, Міхалкаўскі, Мялешкавіцкі, Прудкоўскі, Скрыгалаўскі, Слабадскі. 2 студзеня 1925 года ўтвораны Бабраняцкі і Баброўскі сельсаветы, 24 верасня 1926 года — Тварычаўскі нацыянальны польскі сельсавет. 24 верасня 1926 года Кустаўніцкі сельсавет рэарганізаваны ў нацыянальны польскі сельсавет. 5 кастрычніка 1926 года цэнтр Мазырскі раён перайменаваны ў Слабадскі раён, цэнтр раёна перанесены ў вёску Слабада.

Мазырскі раён у 1940 годзе

27 верасня 1930 года Мазырскі раён утвораны зноў шляхам перайменавання Калінкавіцкага раёна ў Мазырскі, цэнтр раёна перанесены з горада Калінкавічы ў горад Мазыр. Раён уключаў 17 сельсаветаў: Антонаўскі, Бабраняцкі, Баброўскі, Гулевіцкі, Даманавіцкі, Дудзіцкі, Зеляноцкі, Какуевіцкі, Калінкавіцкі, Капліцкі, Клінскі, Ліпаўскі, Малааўцюкоўскі, Прудкоўскі, Слабадскі, Сухавіцкі, Якімавіцкі. 27 верасня 1930 года да раёна далучаны Казіміраўскі сельсавет Петрыкаўскага раёна, у 1930 годзе — Тварычаўскі нацыянальны польскі сельсавет Нараўлянскага раёна. 5 лютага 1931 года Какуевіцкі сельсавет перададзены ў склад Рэчыцкага раёна. 8 ліпеня 1931 года да раёна далучаны Асташкавіцкі, Крукавіцкі, Марцінавіцкі, Навасёлкаўскі, Савіцкі, Халмянскі, Хаміцкі сельсаветы скасаванага Азарыцкага раёна; Бярозаўскі, Вялікааўцюкоўскі (Аўцюцавіцкі), Крышыцкі, Юравіцкі сельсаветы скасаванага Юравіцкага раёна; Беседкаўскі і Церабаўскага сельсаветы скасаванага Капаткевіцкага раёна. 25 ліпеня 1931 года да раёна далучаны Азарыцкі нацыянальны яўрэўскі сельсавет скасаванага Азарыцкага раёна, які ў 1935 годзе рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. 12 лютага 1935 года новаўтворанаму Даманавіцкаму раёну перададзены Азарыцкі, Асташкавіцкі, Даманавіцкі, Зеляноцкі, Капліцкі, Крукавіцкі, Ліпаўскі, Марцінавіцкі, Навасёлкаўскі, Савіцкі, Сухавіцкі, Халмянскі, Хаміцкі сельсаветы, адноўленаму Капаткевіцкаму раёну — Беседкаўскі і Церабаўскі сельсаветы. 5 красавіка 1935 года да раёна далучаны Нахаўскі сельсавет Рэчыцкага раёна, Бібікаўскі сельсавет Нараўлянскага раёна, Каменкаўскі (Каменскі) сельсавет Ельскага раёна. З 21 чэрвеня 1935 года раён у складзе Мазырскай акругі. 23 жніўня 1937 года скасаваны Тварычаўскі нацыянальны польскі сельсавет. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Палескай вобласці, тады ж адноўленаму Васілевіцкаму раёну Гомельскай вобласці перададзены Нахаўскі сельсавет. 3 ліпеня 1939 года адноўленаму Калінкавіцкаму раёну перададзены Антонаўскі, Бярозаўскі, Вялікааўцюкоўскі (Аўцюцавіцкі), Гулевіцкі, Дудзіцкі, Калінкавіцкі, Клінскі, Крышыцкі, Малааўцюкоўскі, Юравіцкі, Якімавіцкі сельсаветы, да Мазырскага раёна далучаны Міхалкаўскі сельсавет Нараўлянскага раёна, Мялешкавіцкі сельсавет Ельскага раёна і Скрыгалаўскі сельсавет Петрыкаўскага раёна. З 8 студзеня 1954 года раён у складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Бабраняцкі Казіміраўскі сельсаветы. 25 снежня 1962 года да раёна далучаны гарадскі пасёлак Лельчыцы, Астражанскі, Буйнавіцкі, Букчанскі, Глушкевіцкі, Грабянёўскі, Дзяржынскі, Дуброўскі, Замошскі, Маркоўскі, Мілашавіцкі, Сіманіцкі, Стадоліцкі, Тонежскі сельсаветы скасаванага Лельчыцкага раёна, Махнавіцкі сельсавет Ельскага раёна, Асавецкі сельсавет Петрыкаўскага раёна, 19 верасня 1963 года — Барбароўскі сельсавет Ельскага раёна. 6 лютага 1964 года скасаваны Мялешкавіцкі сельсавет. 6 студзеня 1965 года гарадскі пасёлак Лельчыцы, Астражанскі, Буйнавіцкі, Букчанскі, Глушкевіцкі, Грабянёўскі, Дзяржынскі, Дуброўскі, Замошскі, Маркоўскі, Мілашавіцкі, Сіманіцкі, Стадоліцкі, Тонежскі сельсаветы перададзены адноўленаму Лельчыцкаму раёну. 11 чэрвеня 1980 года Бібікаўскі сельсавет перайменаваны ў Крынічны. 25 лютага 1987 года Баброўскі сельсавет перайменаваны ў Козенскі. 28 снежня 2005 года Каменкаўскі сельсавет перайменаваны ў Каменскі[5]. 30 жніўня 2007 года Мазырскі раён і горад Мазыр аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку.

Гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]

У 1904—1914 каля сяла Балажэвічы працаваў Балажэвіцкі дрэваапрацоўчы купецкі завод.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Праз раён праходзяць чыгунка Калінкавічы — Оўруч, а таксама аўтамабільныя дарогі Мазыр — Оўруч, Мазыр — Нароўля, Мазыр — Лельчыцы, Мазыр — Петрыкаў. Па Прыпяці ажыццяўляецца суднаходства.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.