Аркадзь Трафімавіч Кобля
Выгляд
| Аркадзь Трафімавіч Кобля | |
|---|---|
| Род дзейнасці | будаўнік, кіраўнік |
| Дата нараджэння | 1930 |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Месца працы | |
| Альма-матар |
|
| Узнагароды і прэміі | |
Аркадзь Трафімавіч Кобля (1930 —) — беларускі будаўнік. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (1980)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (аўтатрактарны факультэт у 1961 г., будаўнічы факультэт у 1973 г.)[1].
Працаваў сакратаром партыйнай арганізацыі Мінскага домабудаўнічага камбіната нумар 1, дырэктарам завода буйнапанэльнага домабудавання нумар 1, намеснікам генеральнага дырэктара Мінскага вытворчага аб’яднання індустрыяльнага домабудавання[1].
З 1986 па 1989 год кіраўнік групы савецкіх спецыялістаў домабудаўнічага камбіната г. Дархана (Манголія)[1].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- О работе партийного комитета ДСК-1 по ускорению технического прогресса в крупнопанельном домостроении / А. Т. Кобля ; Минский домостроительный комбинат N 1. — Минск, 1970.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (1980). Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР (1978)[1].