Аркадны аўтамат

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Гульня «Donkey Kong» на «QuakeCon 2005» без фону.

Аркадны аўтамат (arcade machine, coin-op) — стойка з апаратурай для запуску гульняў, звычайна аркаднага жанру[en], якія ўсталёўваюцца ў грамадскіх месцах, гульнявых залах і г. д. Многія вядомыя камп’ютарныя гульні ўпершыню з’явіліся на гульнявых аўтаматах і толькі праз некаторы час былі партаваны[en] на прыстаўкі і хатнія камп’ютары. З іншага боку, гульнявыя аўтаматы часам збіраюцца на аснове звычайных камп’ютараў і гульнявых прыставак.

«Залатое стагоддзе» аркадных відэагульняў звычайна вызначаецца як перыяд з канца 1970-х і да сярэдзіны 1980-х гадоў. За выключэннем кароткага адраджэння ў пачатку 1990-х, аркадная індустрыя на Захадзе ў цэлым прыйшла ў заняпад. Яна не змагла супрацьстаяць рынку хатніх гульнявых прыставак, такіх як «PlayStation», «Xbox» і «Nintendo», якія павялічвалі свае графічныя і гульнявыя магчымасці і змяншалі кошт. На Усходзе індустрыя аркадных гульняў усё яшчэ ўтрымлівае свае пазіцыі.[1]

Зноскі

  1. Why Japan's arcades are its game industry's cutting-edge labs(англ.) . VentureBeat (6 снежня 2016). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2016. Праверана 16 мая 2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]