Аркнейскія астравы
|
Аркнейскія астравы | |
| Геаграфія | |
| Краіна | Вялікабрытанія |
| Рэгіён | Шатландыя |
| Адм. цэнтр | Керкуал |
| Плошча | 990 км² (16-е месца) |
| Код ISO 3166 | GB-ORK |
| Дэмаграфія | |
| Насельніцтва (2001) | 19 245 чал. (32-е месца) |
| • Шчыльнасць | 19 чал./км² |
| Сайт абласнога Савета | |
| Старонка па тэме на Вікісховішчы | |


Аркнейскія астравы (англ.: Orkney Islands, шатл. гэл.: Àrcaibh, састарэлая назва Аркадскія астравы) складаюць адну з 32 абласцей Шатландыі. У склад уваходзяць каля 20 заселеных астравоў і 50 зусім невялікіх. Аддалены ад паўночнага ўзбярэжжа Кейтнеса, вобласці на поўначы Шатландыі, прыкладна на 16 кіламетраў. Найбуйнейшы востраў, Мейнленд, плошчай 523 км², дзявяты па велічыні востраў з тых, што ляжаць вакол Вялікабрытаніі.
На Аркнейскіх астравах знаходзяцца характэрныя помнікі эпохі каменнага веку — Грабніца арлоў, Круг Брадгара, Мейсхау, Нэп-оф-Хаўар, Дворфі-Стэйн, Скара-Брэй і шэраг іншых, занесеныя ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Таксама на Аркнейскіх астравах размешчана былая брытанская база ВМФ Скапа-Флоу.
Этымалогія
[правіць | правіць зыходнік]Назва Аркнейскіх астравоў паходзіць ад нарв.: Orkney-jar, літаральна «Цюленевая банка».
Населеныя пункты
[правіць | правіць зыходнік]Хрысціянства
[правіць | правіць зыходнік]Апосталам астравоў шануюць св. Конрана, біскупа Аркнейскага.
Вядомыя жыхары і выхадцы
[правіць | правіць зыходнік]- Дота Аркнейскі (VI стагоддзе) — абат манастыра, названым пасля яго імем, каталіцкі святы.
- Магнус Аркнейскі (†1108 г.) — каталіцкі святы.
- Рэгнвальд Аркнейскі (1100—1158) — каталіцкі святы.
У папулярнай культуры
[правіць | правіць зыходнік]Апроч іншага, дзеянне камп’ютарнай-ролевай гульні The Bard's Tale паходзіць на Аркнейскіх астравах, дзе ігрок можа наведаць такія гарады, як Керкуал, Фінстаун ці Стромнес.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Для паляпшэння артыкула пажадана |
