Кейтнес

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Прыкладныя межы гістарычнай вобласці Кейтнес

Кейтнес (шатл. гэл.: Gallaibh — «зямля нарвежцаў»; англ.: Caithness ад нарв. «нос Кейта») — гістарычная вобласць на крайняй поўначы Шатландыі на ўзбярэжжы праліва Пентленд-Ферт і Паўночнага мора. У наш час гэта тэрыторыя ўваходзіць у склад вобласці Хайленд.

Насельніцтва Кейтнеса малаважнае (каля 25 тыс. чалавек) і сканцэнтравана ў невялікіх сельскіх паселішчах. Гістарычны і культурны цэнтр — невялікі горад Уік на ўсходнім узбярэжжы рэгіёна з развалінамі старадаўняй нарвежскай крэпасці. Кейтнес уяўляе сабой пясчанікавае плато, якое раней было дном дэвонскага Аркадскага возера, якое на паўднёвы захад змяняецца гранітнымі горнымі ўтварэннямі вышынёй да 706 м. Тэрыторыя практычна пазбаўлена лесу, затое мае шмат балот і хмызняковых пустэч.

У старажытнасці тэрыторыю Кейтнеса насялялі старажытна-кельцкія плямёны. Пазней сюды пракраліся пікты, якія, відаць, уключылі Кейтнес у сваё Каралеўства піктаў, якое размяшчалася на тэрыторыі паўночна-ўсходняй Шатландыі. У X стагоддзі сюды пранікаюць нарвежскія вікінгі, якія паступова пачалі асядаць на ўзбярэжжы, выцясняючы пікцкае насельніцтва. У выніку Кейтнес стаў практычна цалкам нарвежскім і стаў падпарадкоўвацца нарвежскім ярлам Аркнейскіх астравоў. Барацьба паміж Нарвегіяй і Шатландыяй за Кейтнес вялася з пераменным поспехам: у 1196 г. ярл Аркнейскі пагадзіўся выплачваць шатландскаму каралю даніну за права валодання Кейтнесам, а ў 1266 г. Перцкім дагаворам Нарвегія прызнала сюзерэнітэт Шатландыі над гэтай тэрыторыяй. Тым не менш яшчэ на працягу некалькіх стагоддзяў улада караля Шатландыі ў Кейтнесе была мінімальнай, насельніцтва працягвала размаўляць на дыялекце нарвежскай мовы і карыстацца нарвежскім правам. Толькі з канца XIV стагоддзя, калі графамі Кейтнеса сталі прадстаўнікі роду Сінклэраў пачынаецца ўключэнне гэтай вобласці ў склад агульнадзяржаўнай адміністрацыі і пранікненне шатландскіх звычаяў і шатландскай мовы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]