Перайсці да зместу

Арлан-даўгахвост

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арлан-даўгахвост
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Haliaeetus leucoryphus (Pallas, 1771)

Сінонімы
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  175425
NCBI  52646
Яйка Haliaeetus leucoryphus — Тулузскі музеум

Арлан-даўгахвост (Haliaeetus leucoryphus) — від буйных мігруючых драпежных птушак з сямейства Ястрабіныя (Accipitridae). Харчуюцца прэснаводнай рыбай.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Сустракаецца ў Цэнтральнай Азіі, паміж Каспійскім морам і Жоўтым морам, ад Казахстана і Манголіі да Гімалайскіх гор, Пакістана, Індыі і Бангладэш. Часткова мігруюць; цэнтральнаазіяцкія і паўднёваазіяцкія птушкі зімуюць у паўночнай Індыі, а заходнія — у Персідскім заліве.

Арлан-даўгахвост мае ярка-карычневы капюшон і белы твар, цёмна-бурыя крылы і рыжую спіну. Хвост чорны з характэрнай сярэдняй белай паласой. Маладыя птушкі цалкам цёмныя і без паласы на хвасце. Птушка ў даўжыню дасягае 72—84 см і ў размаху крылаў 180—205 см. Маса самак — 2,1—3,7 кг, самцоў — 2—3,3 кг.

Зноскі