Артотрыхум Лайеля

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Артотрыхум Лайеля
Orthotrichum lyellii 3999.JPG
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Orthotrichum lyellii Hook. et Tayl., 1918

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  547938
NCBI  61563
EOL  929730
IPNI  ???
TPL  tro-35173547

Артотрыхум Лайеля (Orthotrichum lyellii) — від зялёных імхоў сямейства артотрыхавых (Orthotrichaceae).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Дзернавінкі падушкападобныя, рыхлыя, цёмна-зялёныя, 2-5 см вышынёй. Сцёблы простыя або разгалінаваныя. Лісце з прадаўгаватай асновы лінейна-ланцэтнае, доўга і рэзка завостранае, кіляватае, на верхавінцы няроўназубчастае. Жылка простая, заканчваецца перад верхавінкай ліста або ў ёй. Клеткі ўверсе ліста акруглыя ці прадаўгаватыя, патоўшчаныя, з папіламі, каля асновы жылкі лінейныя. Каробачка на кароткай ножцы, пагружаная або выступае з перыхэцыя, падоўжана-яйкападобная, з 8 палоскамі і паверхневымі вусцейкамі. Перыстом двайны. Вечка з дзюбкай. Каўпачок рэдка валасісты.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пашырэнне: Сярэдняя і Атлантычная Еўропа, Паўночная Афрыка, захад Паўночнай Амерыкі. Ва Усходняй Еўропе трапляецца толькі ў паўночна-заходніх раёнах. У Беларусі выяўлены ў ізаляваных лакалітэтах на мяжы еўрапейскага фрагмента арэала. Расце на ствалах лісцевых дрэў і на зацененых бетонных збудаваннях.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Спараносіць летам. Вегетатыўна размнажаецца лістароднымі вывадковымі цельцамі, простымі ці разгалінаванымі, булавападобнай або цыліндрычнай формы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
II катэгорыя (EN) 


  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5