Артылерыйская падрыхтоўка
Артылеры́йская падрыхто́ўка (Артпадрыхто́ўка) — дзеянні артылерыі, прызначаныя для знішчэння або падаўлення агнявых сродкаў праціўніка, жывой сілы, абарончых збудаванняў і іншых аб’ектаў праціўніка перад наступам сваіх войскаў[1].
У прусскай (нямецкай) ваеннай справе — Артылерыефарберайтунг (ням.: Artillerievorbereitung).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]да XIX стагоддзя
[правіць | правіць зыходнік]Артпадрыхтоўка паўстала адначасова з з’яўленнем у войсках дастаткова мабільных артылерыйскіх гармат. Апошнія не толькі замянілі кідальную тэхніку, але і пашырылі тактычныя магчымасці войскаў[2].
У Еўропе элементы артпадрыхтоўкі з’явіліся ў XIV—XVI стст. Перад пачаткам наступлення, пазіцыі праціўніка апрацоўваліся артылерыйскім агнём ядрамі і шрапнеллю. Знішчалася жывая сіла праціўніка; руйнаваліся абарончыя пабудовы: крэпасці, сцены, вежы[2].
XX стагоддзе
[правіць | правіць зыходнік]Развіццё абарончай тактыкі і тэхналогіі разам з развіццём сродкаў знішчэння праціўніка, а таксама пераход да пазіцыйнай формы абароны значна павялічыў значэнне артпадрыхтоўкі. Пры гэтым у ваеннай справе ўжо з’явіўся і ўмацаваўся тэрмін «артпадрыхтоўка»[2].
Першая сусветная
[правіць | правіць зыходнік]У Першую сусветную вайну, пачынаючы з 1915 года, артпадрыхтоўка шырока выкарыстоўвалася для прарыву пазіцыйнага фронту[3]. Час артпадрыхтоўкі вар’іраваўся ад некалькіх гадзін да некалькіх сутак[1]. Аднак, пры існуючай тактыцы бою (так званых «хваляў»), нават шматдзённая артпадрыхтоўка не забяспечвала падаўленне агнявых кропак на ўсёй глыбіні абароны[3].
У 1916 годзе быў выкананы пераход да групавой тактыкі прарыву эшаланаванай абароны праціўніка. Артпадрыхтоўка вялася паэшалонна, і вялася ўжо з удзелам артылерыі суправаджэння[3].
Пры агульнавайсковай тактыкі бою артпадрыхтоўка праводзілася усімі родамі войскаў, таксама з выкарыстаннем мінамётаў, дульных гранатамётаў, танкавых гармат[3].
Другая сусветная
[правіць | правіць зыходнік]У Другой сусветнай вайне, артпадрыхтоўка праводзілася больш інтэнсіўна, але з меншай працягласцю: ад некалькіх дзясяткаў хвілін да некалькіх гадзін[1].
З 1942 года ў Чырвонай Арміі артпадрыхтоўка стала адным з этапаў артылерыйскага наступу[1].
Да выкарыстоўванай зброі дадалася рэактыўная артылерыя ў выглядзе рэактыўнай сістэмы залпавага агню (РСЗА). Масіраваны залп батарэі РСЗА калі не забіваў праціўніка ў зоне паражэння, то значна душыў здольнасць жывой сілы весці супраціў. Авіяцыйная артпадрыхтоўка[4] таксама адыграла немалаважную ролю.
Палітыка
[правіць | правіць зыходнік]Тэрмін «артпадрыхтоўка» перайшоў таксама ў палітычную сферу. «Артпадрыхтоўкай» у палітыцы называюць шэраг інфармацыйна-прапагандысцкіх дзеянняў, накіраваных на ізаляцыю боку праціўніка, паслаблення яго баявога духу.
Палітычная «артпадрыхтоўка» папярэднічае рэальным баявым дзеянням з бокам праціўніка[5].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Артиллерийская подготовка атаки // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- ↑ а б в Артиллерия // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- ↑ а б в г Тактика военная // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- ↑ Исторический апогей Великой Отечественной войны
- ↑ Войны характер — Словарь «Война и мир в терминах и определениях»