Артур Артуравіч Удрыс
Нарадзіўся |
18 кастрычніка 1990[1] (32 гады) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 212 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 99 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | Дыяганальны нападаючы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Артур Удрыс (нар. 18 кастрычніка 1990, Рыга, Латвія) — беларускі валейбаліст, дыяганальны нападаючы французскага клуба «Тур».
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Пасля разводу бацькоў ён разам з мамай пераехаў у Беларусь, дзе ў 10-гадовым узросце пачаў займацца валейболам[2]. З 2009 па 2013 гады гуляў за мінскі клуб «Будаўнік» і разам з ім стаў чатырохразовым чэмпіёнам Беларусі.
Пасля пачатку пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе Артур Удрыс актыўна выказваў сваю грамадзянскую пазіцыю, падпісаў ліст спартсменаў з патрабаваннямі да ўлады аб спыненні гвалту і правядзенні паўторных прэзідэнцкіх выбараў, таксама ўступіў у Свабоднае аб’яднанне спартсменаў Беларусі. 17 жніўня падпісаў калектыўны ліст у федэрацыю валейбола Беларусі аб спыненні выступленняў за нацыянальную каманду, пакуль не будуць выкананыя патрабаванні народа.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Бронзавы прызёр чэмпіянату свету па валейболе сярод клубных каманд: 2018
Чэмпіён Беларусі (8): 2010, 2011, 2012, 2013
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2014
Уладальнік Кубка Беларусі (3): 2010, 2011, 2013
Бронзавы прызёр чэмпіянату Расіі (1): 2019
Зноскі
- ↑ Artur Udrys // http://www.worldofvolley.com/wov-community/players/9773.html
- ↑ Ūdris Baltkrievijas protestu pirmajā rindā (лат.). Diena (12 кастрычніка 2020). Праверана 18 лістапада 2020.
- Нарадзіліся 18 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1990 годзе
- Нарадзіліся ў Рызе
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Майстры спорту Беларусі
- Валейбалісты Беларусі
- Ігракі «Будаўніка» Мінск
- Ігракі «Шахцёра» Салігорск (валейбол)
- Ігракі АЗС Чэнстахова
- Ігракі зборнай Беларусі па валейболе
- Члены Свабоднага аб’яднання спартсменаў Беларусі