Артур Каценка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Артур Каценка
Kotenko Artur.jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 20 жніўня 1981(1981-08-20)[1][2] (37 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Эстоніі Эстонія
Рост 186 см
Вага 82 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Эстоніі Левадыя
Нумар 81
Кар’ера
Клубная кар’ера*
1998 — 1999 Сцяг Эстоніі Вігры (Талін) 9
1999 Сцяг Эстоніі Лантана (Талін) 10 (-15)
2000 Сцяг Фінляндыі Каухаёен Карху (Каухаёкі) 9
2000 Сцяг Эстоніі Маарду 3
2001 Сцяг Эстоніі Левадыя (Пярну) 5
2001 — 2007 Сцяг Эстоніі Левадыя (Талін) 143 (-105/1)
2008 Сцяг Нарвегіі Санес Ульф 27 (-50)
2009 — 2010 Сцяг Нарвегіі Вікінг (Ставангер) 2 (-0)
2010 — 2011 Сцяг Кіпра Пафас 7 (-11)
2011 Сцяг Азербайджана Раван (Баку) 4 (-6)
2012 Сцяг Фінляндыі Яра (Якабстад) 25 (-35)
2013 Сцяг Беларусі Дняпро (Магілёў) 23 (-33)
2014 — 2016 Сцяг Беларусі Шахцёр (Салігорск) 38 (-34)
2017 — 2018 Сцяг Эстоніі Транс (Нарва) 64 (-99)
2019 — Сцяг Эстоніі Левадыя (Талін)
Нацыянальная зборная**
2004 — 2013 Сцяг Эстоніі Эстонія 27

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 24 снежня 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 студзеня 2014.

Артур Каценка (нар. 20 жніўня 1981, Талін) — эстонскі футбаліст, брамнік талінскай «Левадыі» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Эстоніі.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў Таліне, ў 2004—2007 быў асноўным брамнікам талінскай «Левадыі». Пасля гуляў у розных краінах: Нарвегіі, Кіпры, Азербайджане, Фінляндыі.

У лютым 2013 года стаў іграком магілёўскага «Дняпро» і заняў там месца асноўнага брамніка. Хутка стаў адным з найлепшых ігракоў магілёўскага клуба і адным з найлепшых брамнікаў чэмпіянату.

23 снежня 2013 года падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[3]. Стаў асноўным брамнікам салігорскага клуба. Па выніках сезону 2014 быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату[4]. У снежні 2014 года падоўжыў кантракт з гарнякамі[5].

У сезоне 2015 склад салігорскай каманды папоўніў вопытны Уладзімір Бушма. Каценка пачаў сезон асноўным брамнікам, але пазней Бушма стаў часцей з’яўляцца ў старце. У лістападзе 2015 года эстонскі брамнік чарговы раз падоўжыў пагадненне з салігорцамі[6]. У сезоне 2016 канчаткова саступіў месца ў аснове Бушме, правёў толькі адзін матч у чэмпіянаце. У снежні 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Шахцёр»[7].

У лютым 2017 года вярнуўся ў Эстонію, стаўшы іграком клуба «Транс» (Нарва)[8]. Быў асноўным брамнікам нарвенскага клуба. У снежні 2018 года перайшоў у «Левадыю»[9].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за нацыянальную зборную Эстоніі, дзе доўгі час быў другім брамнікам пасля Сяргея Парэйкі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Сцяг Эстоніі 01Чэмпіён Чэмпіён Эстоніі (3): 2004, 2006, 2007
  • Сцяг Эстоніі 02Сярэбраны прызёр Срэбраны прызёр чэмпіянату Эстоніі (2): 2002, 2005
  • Сцяг Эстоніі 03Бронзавы прызёр Бронзавы прызёр чэмпіянату Эстоніі (2): 2001, 2003
  • Сцяг Эстоніі Уладальнік Кубка Эстоніі (3): 2004, 2005, 2007
  • Сцяг Беларусі 02Сярэбраны прызёр Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2016
  • Сцяг Беларусі 03Бронзавы прызёр Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2014, 2015
  • Сцяг Беларусі Уладальнік Кубка Беларусі: 2014
  • Сцяг Беларусі Найлепшы брамнік чэмпіянату Беларусі: 2014
  • Сцяг Беларусі У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2014

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]