Уладзімір Фаміч Бушма

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Уладзімір Бушма)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Уладзімір Бушма
Uładzimier Bušma 2012.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Уладзімір Фаміч Бушма
Нарадзіўся 24 лістапада 1983(1983-11-24)[1] (35 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 190 см
Вага 80 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ
Нумар 1
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2001 Сцяг Беларусі СКАФ (Мінск) 23 (-30)
2002 — 2010 Сцяг Беларусі Тарпеда (Жодзіна) 88 (-89)
2011 — 2012 Сцяг Беларусі Гомель 53 (-35)
2013 — 2014 Сцяг Беларусі Мінск 52 (-60)
2015 — 2017 Сцяг Беларусі Шахцёр (Салігорск) 62 (-44)
2018 — Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 19 (-13)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 19 снежня 2018.


Уладзімір Бушма (нар. 24 лістапада 1983, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў кар’еру ў мінскім аматарскім клубе СКАФ, з 2002 года ў складзе жодзінскага «Тарпеда». Пачынаючы з 2004 года гуляў за асноўную каманду, хутка стаў асноўным брамнікам «Тарпеда». Сезон 2008 прапусціў з-за траўмы.

У пачатку 2011 года перайшоў у «Гомель», дзе таксама быў асноўным брамнікам.

У снежні 2012 года падпісаў кантракт з «Мінскам». Быў першым брамнікам мінскага клуба, выдатнай гульнёй у серыі пенальці дапамог клубу выйграць Кубак Беларусі 2013, а пазней прайсці ў раўнд плэй-оф Лігі Еўропы. У верасні 2013 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезону.

У студзені 2014 года падоўжыў кантракт з «Мінскам» на год. Аднавіўшыся ад траўмы, зноў стаў асноўным брамнікам «Мінска» і заставаўся ім увесь сезон 2014. У студзені 2015 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[2].

Пасля расставання з «Мінскам» накіраваўся на прагляд у малдаўскую «Дачыю», якую незадоўга да таго ўзначаліў беларускі спецыяліст Алег Кубараў, з якім Бушма працаваў у «Тарпеда» і «Гомелі», але кантракт так і не быў заключаны[3]. У выніку ў лютым 2015 года стаў іграком салігорскага «Шахцёра»[4]. У складзе гарнякоў стаў змагацца за месца ў аснове з найлепшым брамнікам чэмпіянату Беларусі Артурам Каценкам, у выніку здолеў забяспечыць сабе месца ў старце. У лістападзе 2015 года падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[5]. 29 красавіка 2016 года, захаваўшы браму ў недатыкальнасці ў матчы супраць «Нафтана» (2:0), уступіў у беларускі Клуб «сухіх» брамнікаў[6]. У сезоне 2016 канчаткова замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка салігорцаў, дапамог камандзе выйграць срэбраныя медалі. У снежні 2016 года яшчэ на адзін сезон падоўжыў пагадненне з «Шахцёрам»[7]. У першай палове сезону 2017 быў асноўным брамнікам, а ў ліпені атрымаў траўму. Аднавіўся ад траўмы ў кастрычніку таго ж года, але на полі перастаў з’яўляцца.

У лістападзе 2017 года была дасягнута дамоўленасць аб пераходзе Бушмы ў жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ»[8]. У першай палове сезону 2018 чаргаваўся ў браме з Іванам Канавалавым, пазней замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2001 Д3 СКАФ Сцяг Беларусі 23 -30
2002 дубль Тарпеда Сцяг Беларусі 16 -16
2003 дубль Тарпеда Сцяг Беларусі 24 -6
2004 Д1 Тарпеда Сцяг Беларусі 1 -0
2005 Д1 Тарпеда Сцяг Беларусі 3 -4
2006 Д1 Тарпеда Сцяг Беларусі 11 -15
2007 Д1 Тарпеда Сцяг Беларусі 24 -16
2008 Д1 Тарпеда Сцяг Беларусі 3 -1
2009 Д1 Тарпеда Сцяг Беларусі 24 -18
2010 Д1 Тарпеда Сцяг Беларусі 22 -35
2011 Д1 Гомель Сцяг Беларусі 29 -18
2012 Д1 Гомель Сцяг Беларусі 24 -17
2013 Д1 Мінск Сцяг Беларусі 21 -26
2014 Д1 Мінск Сцяг Беларусі 31 -34
2015 Д1 Шахцёр Сцяг Беларусі 18 -18
2016 Д1 Шахцёр Сцяг Беларусі 29 -19
2017 Д1 Шахцёр Сцяг Беларусі 15 -17
2018 Д1 Тарпеда-БелАЗ Сцяг Беларусі 19 -13

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]