Артур Паўлавіч Вадэр
| Артур Паўлавіч Вадэр | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| эст.: Artur Vader | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Аляксандр Янавіч Ансберг, в. а.. | ||||||
| Пераемнік | Мета Вільямаўна Янгаленка-Ванас, в. а.. | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
16 лютага 1920 Горбава 1 |
||||||
| Смерць |
25 мая 1978 (58 гадоў) Талін, Эстонія |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Нацыянальнасць | Эстонец | ||||||
| Партыя | КПСС | ||||||
| Член у | |||||||
| Адукацыя | Вышэйшая партыйная школа пры ЦК КПСС | ||||||
| Прыналежнасць | СССР | ||||||
| Бітвы | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Артур Паўлавіч Вадэр (16 лютага 1920, вёска Горбава, цяпер Лёзненскі раён, Віцебская вобласць — 25 мая 1978, Талін) — эстонскі савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, кандыдат гістарычных навук (1972). Член КПСС з 1943. Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета ЭССР (1970—1978).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 16 лютага 1920 года ў вёсцы Горбава (цяпер Лёзненскі раён, Віцебская вобласць) у сям’і эстонскага селяніна. Скончыў ВПШ пры ЦК КПСС (1954, завочна). З 1937 года на педагагічнай і камсамольскай рабоце. У 1941—42 гадах у Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1943 года на адміністрацыйна-педагагічнай, з 1948 года — на партыйнай рабоце.
У 1948 годзе накіраваны на партыйную працу ў Эстонію. У 1952—59 гадах — сакратар Талінскага гаркама КП Эстоніі. У 1959—63 гадах у апараце ЦК КПСС. У 1963—64 гадах — старшыня Камітэта партыйна-дзяржаўнага кантролю ЦК КП Эстоніі пры Савеце Міністраў Эстонскай ССР, сакратар ЦК КП Эстоніі і намеснік старшыні Савета Міністраў Эстонскай ССР. У 1964—70 2-і сакратар ЦК КП Эстоніі. З 1970 года — старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР, намеснік старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР (з 1971). Кандыдат у члены ЦК КПСС у 1966—71 гадах. Член ЦК КПСС з 1971 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 6—9-га скліканняў. Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, трыма іншымі ордэнамі, а таксама медалямі.
Памёр 25 мая 1978 года ў Таліне.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 16 лютага
- Нарадзіліся ў 1920 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Лёзненскім раёне
- Памерлі 25 мая
- Памерлі ў 1978 годзе
- Памерлі ў Таліне
- Пахаваныя на Лясных могілках Таліна
- Члены ЦК КПСС
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Дзяржаўныя дзеячы Эстоніі
- Камуністы Эстоніі
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7-га склікання