Артур Паўлавіч Пік

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Артур Пік)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Артур Пік
Artur Pikk.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Артур Паўлавіч Пік
Нарадзіўся 5 сакавіка 1993(1993-03-05)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Эстоніі Эстонія
Рост 178 см
Вага 73 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Польшчы Медзь
Нумар 33
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2009 — 2015 Сцяг Эстоніі Левадыя (Талін) 109 (7)
2009 — 2010   Сцяг Эстоніі ХаСерв (Тарту) 36 (3)
2011 — 2012   Сцяг Эстоніі Тамека (Тарту) 39 (1)
2013   Сцяг Эстоніі Левадыя II (Талін) 1 (1)
2016 — 2017 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) 20 (0)
2017 — 2018 Сцяг Славакіі Ружамберак 17 (0)
2018 — Сцяг Польшчы Медзь (Лягніца) 3 (0)
Нацыянальная зборная**
2009 Сцяг Эстоніі Эстонія (да 17) 10 (0)
2010 — 2012 Сцяг Эстоніі Эстонія (да 19) 14 (0)
2013 — 2014 Сцяг Эстоніі Эстонія (да 21) 14 (0)
2014 — Сцяг Эстоніі Эстонія 26 (1)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 верасня 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 5 верасня 2018.

Артур Пік (эст.: Artur Pikk, нар. 5 сакавіка 1993, Тарту, Эстонія) — эстонскі футбаліст, абаронца польскага клуба «Медзь» з Лягніцы і нацыянальнай зборнай Эстоніі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Артур з’яўляецца выхаванцам футбольнай школы «Меркуур-Юніёр» з роднага горада Тарту, але пазней трапіў у сістэму талінскай «Левадыі». У Мэйстрыліізе дэбютаваў у 2011 годзе ў складзе клуба «Тамека», дзе гуляў на правах арэнды. Улетку 2012 года вярнуўся з арэнды ў «Левадыю», дзе хутка замацаваўся ў аснове і двойчы выйграў чэмпіянат Эстоніі.

У лютым 2016 стала вядома, што Пік запрошаны на прагляд у беларускі клуб БАТЭ[2]. Абаронца адпрацаваў разам з барысаўчанамі на зборы ў Турцыі, пасля чаго быў падпісаны кантракт[3]. Сезон 2016 распачаў у якасці асноўнага левага абаронцы барысаўчан, але пазней стаў часам заставацца на лаўцы запасных. У сезоне 2017 згуляў за асноўную каманду толькі ў трох матчах чэмпіянату Беларусі і ў адным кубкавым. У верасні 2017 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з БАТЭ[4].

У кастрычніку 2017 стала вядома аб пераходзе Піка ў славацкі клуб «Ружамберак»[5]. У ліпені 2018 года перабраўся ў склад дэбютанта польскай Экстраклясы — лягніцкай «Медзі».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пік прайшоў праз усе юнацкія зборныя сваёй краіны, у 2012 годзе прымаў удзел у хатнім юніёрскім чэмпіянаце Еўропы (да 19 гадоў).

7 чэрвеня 2014 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Эстоніі ў таварыскім матчы супраць Таджыкістана. 12 кастрычніка 2014 года ўдзельнічаў у хатнім адборачным матчы чэмпіянату свету супраць Англіі (0:1), дзе ўвесь матч паспяхова стрымліваў нападніка англічан Уэйна Руні, але адразу пасля заканчэння матчу аправіўся ў стан эстонскіх Узброеных Сіл, дзе праходзіў службу[6].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]