Арцём Леанідавіч Цяплоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Арцём Цяплоў
Поўнае імя Арцём Леанідавіч Цяплоў
Нарадзіўся 14 кастрычніка 1992(1992-10-14)[1] (31 год)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2018 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 135 (10)
2019 Беларусь Смаргонь 15 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2012 Беларусь Беларусь (да 21) 7 (3)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Арцём Цяплоў (нар. 14 кастрычніка 1992, Наваполацк) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец наваполацкага футбола, з 2011 года пачаў трапляць у асноўны склад «Нафтана». У сезонах 2012—2013 з-за траўмы страціў месца ў аснове і звычайна выступаў за дубль, тым не менш здолеў забіць 3 галы за асноўную каманду.

Сезон 2014 распачаў на лаўцы запасных, пазней стаў часам з’яўляцца ў асноўным складзе, звычайна на пазіцыі левага абаронцы або паўабаронцы. Толькі ў сезоне 2016 канчаткова замацаваўся ў аснове. У сезоне 2017 выступаў часцей на пазіцыі левага паўабаронцы. Застаўся ў «Нафтане» і ў сезоне 2018, калі каманда выбыла ў Першую лігу.

У сакавіку 2019 года далучыўся да «Смаргоні» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[2]. У кастрычніку 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў смаргонскі клуб[3].

У студзені 2020 года быў дыскваліфікаваны на 1 год па справе аб дагаварных матчах[4]. У ліпені 2020 года па выніках крымінальнай справы быў прысуджаны да 2 гадоў выпраўленчых работ[5].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі да 20 гадоў на Кубку Садружнасці ў пачатку 2012 года ў Санкт-Пецярбургу. Быў прызнаны найлепшым абаронцам гэтага турніру. Пазней выступаў за моладзевую зборную ў таварыскіх матчах.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010 дубль Нафтан Беларусь 31 1
2011 Д1 Нафтан Беларусь 21 0
2012 Д1 Нафтан Беларусь 9 2
2013 Д1 Нафтан Беларусь 7 1
2014 Д1 Нафтан Беларусь 13 1
2015 Д1 Нафтан Беларусь 13 2
2016 Д1 Нафтан Беларусь 25 1
2017 Д1 Нафтан Беларусь 23 2
2018 Д2 Нафтан Беларусь 24 1
2019 Д2 Смаргонь Беларусь 15 0

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Artem Teplov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Теплов сменил "Нафтан" на "Сморгонь" (руск.). football.by (26 сакавіка 2019). Праверана 17 красавіка 2024.
  3. Теплов и Шугунков покинули "Сморгонь" (руск.). football.by (23 кастрычніка 2019). Праверана 17 красавіка 2024.
  4. Футбол. "Дело о договорняках". Алексей Сучков и Валерий Белявский пожизненно отлучены от белорусского футбола (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (16 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2021.
  5. Оглашены приговоры участникам дела о договорных матчах. Алексея Козлова взяли под стражу в зале суда (руск.). football.by (13 ліпеня 2020). Праверана 17 красавіка 2024.